Сяло Уш. Параўн. нязграба, нязграбнік, незграбэйла, няўдобіца ў 1 знач. 4. Нерашучы, слабавольны чалавек; размазня. На размазняватага чалавека ў нас ёсць цягучае слова – нявывалака. Замошша Уш.
НЯГАЖ гл. НЯГО
НЯГЕГЛІК м., абразл. Нягеглы, няўмелы мужчына; недалуга, няўмека. Што ўзяць з нягегліка? Серкавіцы Тал. Такі ўжо ён нягеглік: не ведаець, куды рукі дзець, як крок ступіць, як галаву павярнуць. Іванск Чаш. Апрацівіла бачыць таго нягегліка. Сабалі Чаш. Параўн. негалда, недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., незграбэйла, нявывалака ў 2 знач., нягегліца, нязграбнік, нязграба, няздэба, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда.
НЯГЕГЛІЦА ж., абразл. Нягеглая, няўмелая жанчына; недалуга, няўмека. Яна ў мяне гаспадынька, а не нягегліца. Замачак Чаш. Усе дзеўкі як дзеўкі, а гэта такая нягегліца: нічога рабіць не ўмеіць. Іванск Чаш. Параўн. негалда, недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., незграбэйла, нявывалака ў 2 знач., нягеглік, няздэба, нязграбнік, нязграба, няўдачанька, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда.
НЯГІБА ж. Няўдалае замужжа. Дзяўчына добрая, а трэба ж было ў такую нягібу папасці. Папоўка Сен.
НЯГО, НЯГОЖ, НЯГАЖ, НЯЖ, НЁЖ часц. Няўжо, хіба. Няго ты нічога не помніш? Абруб Беразвецкі Глыб., Казяны Брасл. Нягож не пойдзем заўтра ткаць? Кавалі, Надазер'е Глыб. Нягож я ні знаю, хто сягоння грукаў у вакно? Макары Гар., Ліпаўкі Докш., Карабанавічы Дубр. Нягож не хочаш есці? Нягож ты сёння прыйдзеш трэзвы? Балаі Міёр. Нягаж не знаеш? Ноўка Віц. Няж ты ні ведаеш? Марозава Гар. Няж ты пра міне забылася? Стадолішча Гар. Нёж ты і будзеш так сядзець без работы? Задуброўе Віц.
НЯГОДДЗЕ н., зб., абразл. Нягодныя, нізкія ў маральных адносінах людзі. Хто путный сюды пойдзіць жыць? Усё нягоддзе сюды сабіраецца. Ляхаўка Дубр. Сколька нягоддзя кругом: п'юць, б'юцца. Малая Вядрэнь Чаш. Параўн. набрадзь, набрыдзь, наглінец, нелюбяціна, несувірутнік.
НЯГОРЫ прысл. Нядрэнна, добра. Нягоры сёння папрацавалі. Гута Паст. Параўн. нічог.
НЯГРОЗНА прысл. Спакойна. Была маладая, было нягрозна за бацькамі жыць. Слабада Уш.
НЯДАЦЬ незак. Выведваць што-н. Што ты тут нядаеш? Скажы, што трэба. Труды Пол. Параўн. нікаць у 3 знач.
НЯЕШЧЫ прым. Які мае дрэнны апетыт, мала есць (пра чалавека). Няешчага зяця дачка ўзіла. Канашы Гар. Унучку сваю не ведаю чым карміць, зусім няешчая. Марынцы Чаш. Сям'я мая няешчая. Мікіціха Шум.
83 👁