Ніт; спосаб ткання. Я абрус ткаць зарадзіла на сем нітоў. Спігальшчына Міёр.
НІЎКОІМУ прысл. Нізашто, ні ў якім разе. Каб мяне золатам засыпалі, не пайшла б за яго замуж ніколі, ніўкоіму. Белая Ліпа Сен.
НІЦ займ. Нічога. Ніц не зробіш ужо – згніла ўся бульба. Дрыгучы Міёр. Ты ніц не хацела? Воўкаўшчына Міёр. Для цябе мне ніц не жалка. Баравуха Пол. Параўн. нічог, нічогей.
НІЦЕЦЬ незак. Рабіцца тонкім, кволым (пра расліны). У траве картошка ніцеіць. Асвея В.-Дзв. Увесь агурэчнік пачаў ніцець. Зарачыцак Докш. Параўн. націцца, ніціцца.
НІЦІЦЦА, НАЦІЦЦА незак. Станавіцца тонкім, кволым (пра расліны). Густа пасаджаная расада ніціцца. Ткачы Гар. Нешта мой гарод ніціцца пачаў зарання. Дрыгучы Міёр. У суседзій нашых пад ябланямі бульба дужа націцца. Воўкаўшчына Міёр. Параўн. ніцець у 2 знач.
НІЧАЛЬНІЦА ж., ткац. Ніт; злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы. Нічальніцу маці, бывала, рабіла з нітак. Матырына Леп. Параўн. ніты, ніты, ніцікі ў 1 знач.
НІЧОГ, НІЧОГЕЙ займ. Нічога, нішто. Нічог мне ўжэ ні інціресна, нічог ўжэ ні нада: старая стала я. Канашы Гар. Нічогей не вырасла на полі. Замшына Лёзн. Параўн. ніц.
НІЧОГ 1. прысл. Нічога, нядрэнна, даволі добра. Жывуць нічог ціперь, пабагацелі. Лужасна Віц. Параўн. нягоры. 2. безас.-прэдык. Нічога, хоць бы што. Нічог, ні памрём ад голаду. Канашы Гар. 3. безас.-прэдык. у знач. вык. Няблага, добра (пра фізічнае адчуванне). Я ўжэ нічог з учарашніга, паправілася. Казловічы Гар.
НІЧОГЕЙ гл. НІЧОГ
НІЧОГІ прым. Нядрэнны, даволі добры. Нічогая ў яе сукенка. Звязда Леп. Дзень выдаўся нічогі. Промыслы Беш. Параўн. ніштаваты, нелапы.
НІШКНУЦЬ зак. Замаўчаць. Нішкні! Каму я гавару, чуеш? Колпіна Сен.
НІШПАРЫЦЬ незак. Шукаць. Чаго ты нішпарыш па хаце? Балаі Паст. Параўн. нікаць у 2 знач., нодаць, ныскаць.
НІШТАВАТЫ прым. Нядрэнны, неблагі. Гэты хлопец ніштаваты, але дзіўны. Савенічы Сен. Параўн. нічогі, нелапы.
НІШЧА ж. Самае глыбокае месца на возеры. Раз было ў нішчы чуць не ўтапіўся. Янкавічы Рас.
НІЯКЕЙ, НІЯКІ, НІЯКІЙ займ. 1. Ніякі. Ніякей помачы мне не давалі. Шчарбакі Шум. Параўн. нейкам. 2. займ. у знач. прым. Дрэнны, нікуды не варты. Ніякі ў цябе мужык! Як ты з ім жывеш? Усягды ў сіняках ходзіш. Ветахмо Докш. Ну, хазяін ён усігда быў ніякі. Слабодка Леп. Бульба сёлета ніякая – уся малая. Далёкія Брасл.,
76 👁