Старонка 65
◀ / 359 ▶
НІЗНАМА, НЯЗНАНА прысл. Невядома. Як жа мне ісці нізнама куды? Крыпулі Докш. Нізнама што павыдумываюць, а тады самі веруць. Сянно. У свеце нязнана што робіцца. Велеўшчына Леп. Параўн. нівесь, нітведама. НІКАЦЬ незак. 1. Сланяцца без справы, сноўдацца. Што ты нікаеш па хаце? Ідзі лепш вады прынясі! Косарава Глыб. От нікаець і нікаець! Чаго не хочыш на работу ісці? Пугачова Докш. 2. Шукаць. Што ты там нікаіш у камодзе? Звязда Леп. Параўн. нодаць, нішпарыць, ныскаць. 3. Выведваць што-н. Гэта баба толька па хатах ходзіць ды нікаіць. Псуя Глыб. Параўн. нядаць. 4. Прыглядацца. Мой мужык доўга хадзіў і нікаў на мяне маладую. Лашукі Паст. НІЛАДНЫ прым. Непрыгожы. Ніладна дзеўка была, а маліц дык такей лоўкій іе ўзяў. Двухполле Гар. Параўн. некарысны, нялюбы, няпекны. НІНАЕД м. Празмерны апетыт. Чаго цябе нінаед разбіраіць? Баева Дубр. НІНАСКІ, НІНАСЬКІ, НІНАСЬКІЙ, НЯНАСЬКІ прым. Чужы, незнаёмы, нетутэйшы. Што там балбочуць на нінаскай мові? Рубеж Брасл. Хадзіў быў па вёске нінаські чалавек. Лазы Тал. Гэтыт чалавек нінаській. Мурагі Рас. Нейкія нянаськія канбікорм прадавалі. Спігальшчына Міёр. НІПУТНЭЙ, НЯПУТНЫ прым. Бесталковы, някемлівы. Такі ніпутнэй унук у яе, як і сын. Карабанавічы Дубр. Няпутныя ў іх дзеці. Новыя Валосавічы Леп. НІПУЦЁВІЦА ж. Няўдачы, нягоды. Як пашла ніпуцёвіца, дык яна ва ўсім будзіць. Ляхаўка Дубр. Параўн. налёты, недаброцце, неператліўкі, непярэліўкі. НІСЯНЕЦІЦА ж., экспр. Глупства, бязглуздзіца, бяссэнсіца. Во ўжо вярзець нісянеціцу! Сталіца Шарк. Пасля трэцяй чаркі пачынаець казаць нісянеціцу. Мікалаёва Міёр. НІТВЕДАМА прысл. Немаведама, невядома. Наплёў тут нітведама чаго і пашоў. Свіраны Паст. Параўн. нівесь, нізнама, нязнана. НІТЫ мн. Ніткі. Ніты купіш і сядзіш вечарамі вяжаш, а раніцай – на базар. Сувалкава Пол. Мы тыя ніты і сплуталі. Абольцы Тал. НІТЫ, НІТЫ, памянш. НІЦІКІ мн., ткац. 1. Ніт; злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы. У ніты нітачкі паўцягваем і ткаць пачынаем. Пятровічы Шарк. Зноў зламаліся ніты. Тупічына Шарк. Кросны маюць ніты, ставы. Камоскі Беш., Надазер'е Глыб. Ніты ўнізу прывязваюцца к панажам. Белае Пол. У ніцікі ўстаўлялі ніткі. Ракаў Засценак Сен. Параўн. нічальніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 359 ▶