НАКРАПАЦЬ1 зак. Наблытаць. Што ты тут апяць накрапала? Залучына Леп. Параўн. наплютаць, нахамутаць. НАКРАПАЦЬ2 зак. 1. Прыгатаваць (пра ежу). Накрапала я вам, дзеткі, какорак. Казяны Брасл. Накрапаем, што ў кого ёсць: ці бульбы, ці морквы тушанай, ці дранікаў. Германавічы I Парк. Параўн. навёсці4, настрдіць. 2. Начыніць. А я клёцкі грыбамі накрапала. Булахі Глыб. Сёлета накрапалі каўбас, хоць вароты завязывай. Езярышча Гар., Дрыгучы Міёр. НАКРІНДЗЯДЗЮЛГЦЬ зак., экспр. Нагаварыць многа чаго-н., набалбатаць. Што вам тута кума накріндзядзюліла? Іна ж была на свадзьбі, многа наго чула. Баева Дубр. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматацъ, набялёндзіць, нагалдзіць, накулдуячыць, накулдычыць, наталдоніць. НАКРШАЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наееціся ўволю. Накріпаўся харашо з самай раніцы. Лужасна Віц. Параўн. набухацца, набэмоніцца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навухацца, навярнуг{ь, наёдываць, напардцца, напіцавацца, напратацца1, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАКРЫВАЛКА ж. Абрус, наетольнік. Красівую накрывалку вышыла, мы засцілаем яе на стол толькі на празнікі. Мікіціха Шум. Параўн. настдльніца, настолька. НАКРЫПАЦЬ зак. Напхаць. Пайду вытрасаць крыпаніцу ды накрыпаю саломай. Сяляўшчына Рас. Сянніцу можна сенам накрыпаць. Кураполле Паст. НАКРЫШКА ж. Накрыўка, века. Накрышку на вядро паламалг. Бокішава Шум. Накрышка ад дзяжы ляжыць на печы. Матырына Леп. НАКУЛДУЯЧЫЦЬ, НАКУЛДЫЧЫЦЬ зак., экспр. Набалбатаць, нагаварыць бязглуздзіцы. Во накулдуячыў, во нагаварыў без разбору. Лужасна Віц. Во колькі накулдычыла ты, а я ж нічога не зразумела. Ветрына Пол. Параўн. набавщь, набащь, набалакаць, набалматацъ, набялёндзіць, нагалдзіць, накріндзядзюліць, наталддніць. НАКУРАДЫМЩЪ зак., экспр. Зрабіць абы-як, сапсавацъ. Малому хочацца ўзяцца за работу, а як возъмецца, накурадыміць накурадыміць i хутчэй ходу. Клясціцы Рас. Параўн. накляпацъ, напартачыць, нацёпаць. НАКУТ м., НАКУЦЬ ж. Покуць. Памёршага чапавека ў нас кладуць у накут. Асташова Чаш. У бабінай хаце, у накуце, на іконе вісяць вышываныя рушнікі. Сіўцы Паст. У новай хаце загадала сваім, каб у накуцъ абраз павесілі. Лукашова Паст. НАКУТНІК м. Ручнік, які вешаюць на абразы. У мяне накутнікі ёсць з вышыўкай. Слабада Дубр. Параўн. набожнік, набожнічак, набражнік, набразнік, намётка ў 3 знач
Дадатковыя словы
зесці, наббжнік, набэмбніцца, набўхацца, навярнўг{ь, навўрзацца, навўрзгацца, навўрыцца, навўхацца, накўтнікі, настблька
1 👁