Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НАКІД м. Напуск (у адзенні). Калі будзіш кроіць штаны, не забудзь npa накід, а то сапсуеш. Папкі Міёр. НАКІДАі і іКА, НАКІДВА гл. н а к ід ў ш к а НАКІДЗЕНЬ м. Пакрывала на пасцель. Лепт, каб накідзёнь быў цёмнага колеру: ці ўдзень прыпегчы, ці прысесці не шкода было. Германавічы Шарк. Параўн. набдрка. НАКІДУХА ж., рыб. Рыбалоўная сетка. Накідуха мая ўжо ўся падраная. Дразды Беш. НАКІДУШКА, НАКІДАШКА, НАКІДВА, НАКІНКА ж. Накідка; пакрывала на падушку. Перш было дзеўкі падушак горы наложацъ, накідушкамі пазакрываюць - пекна. Гута5 Лукашова Паст. Раней мы накідушкі самі еышывалі. Шыці Шарк. Мне тая накідушка яшчэ ад бабкі осталась. Віркі, Смаляны Арш., Заполле Віц. А я накідашкі сама раблю. Ёды Шарк. Як замуж ішла, дык сама накідвы вышыла. Слабада Дубр. Прыгожанькая ў вас накінка на падушку. Бачэйкава Беш. Параўн. насцілка. НАКГНКА гл. НАКІДУШКА НАКЛАДШ толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе чатырох перакрыжаваных жэрдак, якое кладзецца паверх драбін. Накладні наклалі на калёсы, трэба было везці сена. Пралетарск Гар. НАКЛАДЗІ толькі мн. Палаці. Зімою ўся сям я спала на накладзях. Дубішча Беш. НАКЛАДЗЬ ж. Працэнты; даход ад укладзеных у банк грошай. У яг о гроты ляжацъ у банку. Ён ездзіць i толъка накладзь бярэць. Язна Міёр. О НАКЛАСЩ Ў КАРШЭНЬ ГІабіць каго-н. Сіллю возьмем мальцаў i наюіадзём у каршэнъ. Ноўка Віц. Параўн. надзюгаць, напухаляваць. НАКЛЁНЧЫК м. Маленькі дыванок, на які становяцца на калені ў час богаслужэння. У касцёле кожны павінен мець свой наклёнчык. Папшычы Глыб. НАКЛЮКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Стары так наклюкаўся, што ажно дадому чуць поўз. Мікіціха Шум. Наюпокаўся ўчора як мая быць: як да сваёй хаты давалокся, не помню. Якаўлевічы Арш., Макаравічы Беш., Ульянавічы Сен., Новая Зара Чаш. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзюкацца, назюзькацца, наёкацца, налактацца, налізацца,, начізгацца, налупіцца2, намызгацца, наюськацца, насёрбацца, нацялёскацца. НАКЛЯПАЦЬ зак., экспр. Зрабіць хутка, абы-як; сапсаваць. Мальцы накляпалі, што нада перарабляць. Прудок Гар. Параўн. накурадыміць, напартачыць, нацёпаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

накідўха, накідўшка, накідўшкамі, накідўшкі, пяным
3 👁
 ◀  / 359  ▶