Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
Мар'янполле Брасл. За хатай авечка з ярачкамі пасецца. Бараны Глыб. Авечка прывяла дзвюх ярачак. Пятроўшчына Глыб. Параўн. ягнюк. ЯРКА ж. Авечка. Учора ноччы ярка мая акацілася. Антаполле Чаш. У мяне ярка добрая. Каб i прыплод быў такі. Сялед Чаш. ЯСЁНКА ж. Паліто на восень. Тады толькі ў мят былаясёнка, а так хадзілі хтоў чым. Абаляны Брасл. ЯСІК м., памянш. ЯСІЧКА ж. Маленькая ладушка. У мяне i гртер мамін ясік на дзіване ляжыць. Аўсянка Міёр. Я дык любіла сама ясічкі рабіць. Слабада Докш. ЯСНОТА ж. Ясната, уласцівасць i стан яснага. Воблакі ўжо разышліся, ужо будзецъ яснота. Мількі Брасл. ЯСНЫЙ прым. Бліскучы. Кацёл пакулъ новый, дык во якей ясный. Канаты Гар. Заходзіць тут еткій асэсар, боты ясныя, блішчаць на ўсю хату, i давай яму пра ўрагоў народ расказвай. Якубова Рас. ЯЧМЯНУХА ж. Ячменная салома, якая выкарыстоўваецца на подсціл жывёле. Ячмянухі ягичэ леташняй стог астаўся. Прошкава Глыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марянполле, ячмянўхі
0 👁
 ◀  / 359  ▶