ЯДАВІТКА ж. Высокая трава з шырокім лісцем i ядавітым сокам. Ядавіткаўсюды разраслася, неяк прайсці. Азярцы Глыб.
ЯДАЛЬНЯ ж. Сталовая. Харчавацца дома будзеш; у нас ядальні няма. Кавалі Глыб. Раней у колхозе ядальня была, а цяпер нічогаўжо няма. Пашкі Шарк.
ЯДВАБНЫ прым. Шаўковы. А як которая з дзяўчат спадніцу ядвабную адзенецъ, дык усе толькі на яе i глядзяцъ. Мярэцкія Глыб.
ЯДКІ прым. Ядомы, прыдатны да ўжывання ў ежу (пра грыб). Бяры смела, гэтаядкі грыб. Бігосава В.-Дзв.
ЯДРАНЫ прым. Халодны, сцюдзёны. Нон будзецъ ядраная: вун які чырвоны закат. Клясціцы Рас.
ЯЖГУР м., заал. Ёрш. У нашым возеры i цяпер яжгура зловіш. Апанасавіны Уш.
ЯЖДЖАР м., бат. Асака. Сёлета яжджару ля ракі наросло! Бокішава Шум.
ЯЙКО н. Яйка. Бывала, возьмет яйко варанае, i так цэлы дзень на пасці. Леснікі В.-Дзв.
ЯКЕЙ займ. Які, каторы. Падай той ключ, якёй менты. Лазоўка Сен.
ОЖКОЛУЁЎШЫПра гультаяватага чалавека, які ўхіляецца ад працы. Не стой як кол уеўшы, а ідзі сыну памагай. Лужкі Шарк.
ОЖПАДМЕЦЕНБІПра таго, хто шпарка, хутка рабіць што-н. Цяпер мужыкработу робіць як падмёцены. Лужкі Шарк.
ЯЛЕНЕЦ, ЯЛОВЕЦ м., бат. Ядловец. Каб мяса павэндзіць, ялёнец нада. Сарокі Глыб. Я знаю, дзе ў лесе кусты ялдуцу ёсцъ. Шпунты Шарк.
ЯЛОВІК м. Грыб, які звычайна расце пад елкай, баравік. Гэты грыб у нас ялдвікам завуць, ён пад ёлкай расцець. Мількі Брасл.
ЯЛОУКА ж. Ялавіца, неаплодненая жывёла. Ялоўку сягодня ўжо ў поле не павяду. Межава Арш. Карову мяняць буду - яна ж ялдука. Мішневічы Шум.
ЯЛОУШК, ЯЛЬНЯК м., зб. Ельнік. У ялоўніку баравікі нада тукацъ. Тумінічы Арш. У ельняку ягад німа, калі грыб які толькі знайдзеш. Дразды Беш.
ЯЛУЗЩЬ незак., экспр. Гаварыць глупства, хлусіць. Што ты ялузіш, нібыта выпіў. Янкавічы Рас.
ЯЛЧЫНЯ ж. Непрыемны прысмак; гарката. Сала доброе, але ялчынёй аддае. Мішкавічы Шум.
ЯЛЬНЯК гл.
ЯЛОЎНІКЯНЭРКА ж. Ранетка, гатунак яблыкаў. Смачней за янэрак яблыкаў няма. Цяцеркі Брасл.
ЯРАЧКА н., памянт. Ягня (самка). Летась у мяне дзве ярачкі былі. Жалезкі Беш. Трох ярачак прадала, адну сабе кінула
Дадатковыя словы
ельнякў, ялдўка, ялдўцу, ялўзіш
23 👁