Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ШАХА ж. Пуня. Тады шаху добрую зрабілі, новую. Баравікі Сен. ШАХВЕР м. Шафер. Раней не сведкі на свадзьбі, а шахверы называліся. Яроненкі Гар. ШАХВЕРКА ж. Шаферка, старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. Болей за ўсіх мне шахверка спадабалася. Кухты Глыб. ШАШОК м., толькі адз, Страва з дранай бульбы з мясам. Як дзеці прыязджаюць, постоянна шагидк раблю. Пераброддзе Міёр. ШВАГРА м. Швагер. Заутра швагра прыйдзецъ, удваіх зробім. Сарокі Глыб. Ён жа мой швагра, як я не памагу?Яъ\нтупы Паст., Пачаевічы Чаш. ШВАЛДЫГА аг., неадабр. Занадта гаваркі чалавек, балбатун. Шчога толкам не скажаць - швалдыга i ўсё. Трыгубцы Віц. ШВАЛЬНЯ ж. Кравецкая майстэрня. Тут некалі швальня была, дык бацька мой у іх печкі цепліў. Пашкі Шар. ШВАНДЭЛАК м. Кумпяк, кавалак (сала, мяса). У пунъцы ў сетцы падвешаны швандэлак сала. Схадзі, прынясі. Снегі Міёр. ШВАРКА ж. 1. Куртка, кароткая верхняя вопратка. Шварку тваю ўжо моль з 'ела, а ты ўсё носіш. Аўсянка Міёр. Глядзі, шварку сваю не забывай. Празарокі Глыб. Накіну шварку — i пабегла na карову. Савуткі Шар. ШВАРКНУЦЬ, ШВАРНУЦЬ зак., экспр. 1. Кінуць што-н., адкінуць ад сябе. Кубы ўжо куртку маю шваркнуў? Гараўцы Міёр. Мальцы дровы аж на канюшыну шварнулі. Ветрына Пол. Параўн. шарнуцъ у 1 знач., шпуляць, штырнуцъ.2. Стукнуць, ударыць каго-н. Січас як шваркну - будзіш знацъ! Ноўка Г ар. Параўн. шарнуць у 2 знач. ШВЕД м., за ал. Жук-караед. Як дрэва папорчана, дык кажуць: "Швед патачьіў". Гарбачы Беш. Усе дрэвы ў лесе швед папорціў. Ноўка Віц. У сё на верандзе швед папорціў. Селішча Гар. Бок ліпы швед патачыў. Кардон Шум. Пень крэпка стары, увесь шведам паточаны. Обаль Шум. ШВЕРКАЛА аг., экспр. Чалавек, які шапялявіць, невыразна вымаўляе словы. Як прыйдзецъ гэты швёркала, дык увесь магазін ад смеху дрыжыць. Бачэйкава Беш. ШВІВА ж. Шыццё. Багата швіва назбіралася, а часу німа. Чарневічы Глыб. ШВІЛЬНЫ прым. Прыдатны да шыцця. Тут ніткі швільныя трэба, а так нічога не зробіш. Цяцёркі Віц. ШВОРКА ж. 1. Вяровачка. Падперажыся швдркай - ямчэй будзець. Езярышча Гар. 2. Павадок. Сабаку на швдрку прывяжы, а тады вадзі па сяле. Новы Пагост Міёр. Параўн. шмдрка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шахў
3 👁
 ◀  / 359  ▶