Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ШАРСЦЯНКА ж. Цёплая шарсцяная хустка. Даўней зімой усе шарсцянкі насілі. Каўровая Дубр. ШАРХбТКІ толькі мн. Бомы, званочкі. Даўяей шархоткі пачэпяць на каня, здалёку чуваць, што свята нейкае. Сарокі Глыб. Параўн. шаркі, шоркі, шумёлы. ШАРХУЛІ толькі мнкулін. Бульбяныя клёцкі з мясам. Шархулі сёння на славу ўдаліся. Узрэчча Глыб. Шархулі мае сёння як ніколі ўдаліся. Камайск Докш. ШАРШЛТАК m. Шаршатка. Скуру такую нічым не прадзіравіш, тут нада шаршатак. Вымна Віц. ШАРЫ прым. Шэры. Летась кошка прывяла аж трох шарых кацянят. Ваўчо Уш. ШАРЫЦЬ незак, экспр. Шукаць, настойліва імкнуцца знайсці што-н. Нехта ў істопку залез ноччы, самогонку, пэўна, шарыў. Зялёнка Пол. ШАСТАЦЬ незакэкспр. Бадзяцца, сланяцца, марна траціць час. Чаго ты шастает, рабіць няма чаго? Мазалава Віц. ШАСТРАК м., экспр. Спрытны, шпаркі, шустры чалавек. Я ў маладосці шастрак быў: за дзесяць кілометраў на танцы хадзіў. Радзюкі Шарк. ШАСЦШЬІ толькі мн., абрад. Памінальны абед з нагоды сарака дзён па памерлым. На шасціны прыйдзем, памянём добрага чалавека. Тумінічы Арш. Сястра мая будзець шасціны спраўляць, i нас звала. Шыбекі Арш., Лужасна Віц., Канашы Гар. Нада шасціны спраўляць na мужу. Сар'я В.-Дзв. На шасціны людзі збяруцца, трэба ж нешта на стол паставіць. Фарынава Пол. ШАТАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Гаспадар у хлеве недзе - пайшоўужо шатацца. Вярэнькі Паст. ШАТКІ прым. Ненадзейны чалавек, здольны падмануць. Узяла сабе прымака, a ён крэпка шаткі. Ула Беш. ШАФАНЕР м., ШАФАНЁРА ж. Шыфаньер, шафа для адзення. I новы шафанёр нада было б купіць. Міхалінава Лёзн. Дачка напрывозіла ўсякага, вун поўны шафанёр. Фарынава Пол. У такую шафанёру мама ўсю адзежу клала i на ключ закрывала. Баравікі Сен. ШАФАр НЯ ж. Скрыня для захоўвання збожжа, мукі. Муку зазвычай ссыпаем у шафарню. Мярэцкія Глыб. Я дык i зярно, i муку ў шафарню сыплю. Аўсянка Міёр. Мукі няма, шафарня даўно ўжо пустая. Мікалаёва Міёр. ШАФЭЧКА ж. Кухонны стол з тумбачкай. Адкрый шафэчку i паглядзі - там алей недзе ёсцъ. Квачы Глыб. У шафэчцы вазьмі міскі i пастаў на стол. Ураджайная Глыб. Сахар, мука, крупы - ой, цэлая шафэчка застаўлена. Воўкаўшчына Міёр. Усё, што табе нада, знойдзешу шафэчцы. Норыца Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

саря, шбркі
3 👁
 ◀  / 359  ▶