ЧУЧУЙКАЦЬ незак. Калыхаць. У позню ноч малога прыходзіцца чучуйкаць. Чарневічы Глыб.
ЧУШКА гл. ЧУХНА
ЧЫКАЦЦА незак., экспр. Удзяляць празмерную ўвагу каму-н. Сколькі можна ўжо з ім чыкацца! Пруднікі Докш. Я з табой чыкацца не буду! Круткі Паст.
ЧЫКУШКА гл. ЧАКУШКА
ЧЫМЕРГЕС гл. ЧАМЯРГЕС
ЧЫПЧЫННІК м. Бур'ян. Хата чыпчыннікам зарасла. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ЧЫРАШЧУР прысл. Празмерна. Ён чырашчур да яе прыставаў. Замошша Брасл. Чырашчур мукі насыпала, тугое цеста будзіць. Янкі Докш. Такі ўжо ён чырашчур разумны. Мішкавічы Шум.
ЧЫРВЯТОТНЫ прым. Чарвівы. Яблыкаў сёліта многа чырвятотных. Канашы Гар.
ЧЫРКАЛКІ мн. Запалкі. У хаце чыркалкі кончыліся. Раманчукі Глыб.
ЧЫРКУН м. Матацыкл. Завёў свайго чыркуна. Вярэнькі Паст. Хлопцы праз ноч на чыркунах гойсаюць. Турлы Паст.
ЧЫРЫКАЦЬ незак., экспр. Падманваць, ілгаць. Што-та словам тваім не веру, ці не чырыкаеш ты? Ваўчо Уш.
ЧЫСЛЕННІК м. Каляндар. Купі ты мне чысленнік на сцяну. Іказнь Брасл. Якей там дзень сёння на чыслінніку? Канашы Гар. А якое там чысло сёння ў нас, паглядзі на чысленніку? Мурагі Рас.
ЧЫХВОСЦІЦЬ гл. ЧУХВОСЦІЦЬ
ЧЫЧЫЛІЦЬ незак., экспр. Ахвотна, прагна есці. Насыпала трусам кумбікорма, абступілі і ўзяліся чычыліць. Празарокі Глыб.
ЧЭМЕР м. Вельмі салёная страва. Халаднік зрабіла, як чэмер – есці німа як! Пруднікі Докш. Твой суп – чэмер настаяшчы! Ну такі салёны! Лазы Тал.
ЧЭП, ЧЭПЕЛЬ м. Ланцужок, за які чапляюць замок, калі зачыняюць дзверы (звычайна ў вясковых хатах). Вароты на чэпі былі зачынены. Тумінічы Арш. У вёске хаты толькі на чэпі і зачыняюць. Задоры Леп. Дзверы на чэпе зачыні. Абольцы Тал. На чэпель павешай замок. Грабяніца Віц.
ЧЭПЛЯ ж. Клямка. Чэпля чуць дзяржыцца ў дзвярах. Абольцы Тал.
ЧЭРАН м. Дымаход. Чэран ужо развальваецца, зімой цяжка будзіць парыманціраваць. Сахнавічы Глыб. Дым у чэран не ідзе. Чарневічы Глыб.
81 👁