ЦІНЯНЁХАЦЬ незак. Песціць, лашчыць. Дужа ўжо матка цябе цінянёхаіць. Канашы Гар.
ЦІПА ж. Курыца. Суседская ціпа ў нас у двары. Песачанка Сен.
ЦІПЛЯТЫ мн. Кураняты. Ціпляты з сабачкам любяць гуляць, аж у будку лезуць. Канашы Гар. Каб не ціпляты, загарадку б не зачыняла. Бараны Глыб. Куды ж ціпляты паразбегліся? Баброва Дубр. У гэтым годзе нехта палавіну ціплят з'еў! Града Сен. Гаспадарка невялікая – куры ды ціпляты. Лужкі Шарк. Ціпляты за курыцай бегаюць, дурні малыя. Бунцікі Шум. Параўн. цыплюк.
ЦІРТАНІКІ, ЦІРТУШНІКІ мн. Дранікі. Ціртанікі ўсе ў нас любюць у сям'і. Канашы Гар. Ціртушнікі дзелаць не буду сёння, і не прасіце. Казловічы Гар.
ЦІРТУХА ж. Маса з дранай бульбы, падрыхтаваная для выпечкі дранікаў. Ціртухі цэлая міска палучылась. Ноўка Гар.
ЦІРТУШНІКІ гл. ЦІРТАНІКІ
ЦІСНЁНКА ж. Выцінанка. Якая ціснёнка красівая. Рошчына Сен.
ЦІСЦЯНЫ прым. 1. Ацеслівы, з сырога цеста. Булка нейкая цісцяная. Машканы Сен. 2. перан. Тоўсты, поўны (пра чалавека). Ого, які ты цісцяны стаў! Зубава Арш.
ЦІЎКА ж. Нітка. Уцягні ты ціўку ў іголку – ні віджу нічога. Свірэлі Паст.
ЦІХАТА, ЦІХОТА ж. Цішыня. На дварэ ціхата такая! Саколіна Тал. Увечары на вёскі ніхто не ходзіць, такая ціхота! Фарынава Пол.
ЦІЦЯВІНА ж., адзінк. Каліва бульбы. А жукоў на ціцявіні! Лужасна Віц., Канашы Гар. Нада выкапаць некалькі ціцявін бульбы. Ульянавічы Сен. Пад адной ціцявінай столька бульбін! Сарочына Уш.
ЦМАКТУХА ж., экспр. Ледзянец. Падай мне цмактуху хоць адну, хачу ў роце пасаладзіць. Тупічына Глыб.
ЦМЕНТАШ м. Могілкі. На цменташ прышлі ўсе, каб з цёткай папрашчацца. Савуткі Шарк.
ЦОБЛІЦЬ незак., экспр. Курыць, смаліць. Дзед на вуліцы, цобліць стаіць. Угрынкі Уш.
ЦОПУХА ж. Брудная анучка. Вазьмі цопуху, я ей падлогу мыю. Шантары Докш.
ЦОПУХА ж. Адкрытая частка печы, топка. Каўбасы над цопухай павесіць нада. Матырына Леп.
ЦУБЭСЦІЦЬ, ЦУМБЭРЫЦЬ незак., экспр. Моцна ліць (пра дождж). Такі дождж цубэсціць. Мосар Глыб. Дождж цумбэрыць з самай раніцы. Галбея Паст. Дождж цумбэрыць як з вядра. Гута Паст.
84 👁