ЦВІЛЫ прым. Спелы. Марынка прынесла ўжо цвілыя арэхі. Мікіціха Шум. ЦВІЧЫЦЬ незак. Дакараць, павучаць; прабіраць. Так i цвічыць яго: ці ёсць за што, ці німа за што. Янкі Докш. Як цвічыш іх, дык слухаць ні хочуць. Лужкі Глыб. Ён маліц такі шустры - тому бацъка яго i цвічыць ўсё. Псуя Глыб. Нас бацъка ў дзецтве добра цвічыў. Турлы Паст. У дзецтве мяне так цвічылі, што будзъ здароў! Папкі Шарк. ЦВЫРКА ж.} зб. Дробная рыба. Баця прынясе рыбы многа, дык мы большую сабе, а дзе цвырка - кату. Таўкіні Шарк. ЦЕРУШЫЛКА аг. Ціхае, спакойнае дзіця. Яе сын, як церушылка, - гуляіць сам сабе i не чувацъ яго. Богіна Брасл. ЦЕСЛІ мп. 3руб. Вот цёслі паставіш, тады ўжо ўцяпляць будзіш. Лігусава Сен. ЦЕСЛЯ м. Цясляр. Цёсля твой з работы прышоў ужо? Старое Лядна Леп. ЦЁМНАЯ ж. Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, кладоўка. У цёмнай усё: i компоты, i варэння. Старое Лядна Леп. Схадзіў цёмную, сахару прынясі. Залессе Шум. ЦЁНГЛЯ прысл. Заўсёды, пастаянна. Так у нас цёнгля было. Докшыцы. Працавацъ цёнгля трэба. Белішкі Паст. Яна мне цёнгля наругаецца. Коўзаны Паст. ЦЁПКАЦЦА, ЦЯЛЁПКАЦЦА незак. Купацца. Я цёпкацца хочу, пашлі на в озера! Васіліны Паст. Цялёпкаюцца ў сажалцы, паку ль не надаесцъ. Зубава Арш. ЦЁС м. Тонкая дошка, шалёўка. Новую хату цёсам абівалі. Матырына Леп. ЦЁТА ж. Цётка. Схадзіла б ты да цёты сваёй. Капылынчына Глыб. О ЦІ ГРЭХ Щ ДВА! ЦІ ГРЭХ Щ НЕ! Ужываецца пры нараканні на каго-н. ці што-н. Сколькі ўжо вам гаварыцъ можно одно i тое, а да вас усё не даходзіць! Ці грэх, ці два! Янкі Докш. Як вам не соромна! Щ грэх цг не! Чаму вы апаздалі?! Варанцэвічы Тал. ЩЖМА ж. Непраходны лес, гушчар. У грыбы некуды схадзіць, ціжма такая ўсюды. Кулакова Віц., Машканы Сен. ЩКАЦЬ незак. Уцякаць. Як звера якога ўбачыш, цікай хутэй. Свірэлі Паст. ЦІКУН м. Дзікарослы мак. Ён гэты цікун збіраў усюды i абтрасаў. Абольцы Тал. ЩНЯНЁХАЦЦА незак. Няньчыцца. Радзіла во рябёнка, дык ніхай цгперь i цінянёхаіцца з ім. Канаты Гар. Ктъ ты з ей цінянёхацца, яна ж не малая ўжо! Рошчына Сен
Дадатковыя словы
цікўн
2 👁