Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ХУ РТЫ НА ж. Занавеска. Такая хуртына красівая! Onca Брасл. ХУXРАК м. Стары чалавек. Антон - зусім хухрак ужо. Сколькі гэта яму гадоў? Празарокі Глыб. ХЭНЦЬ ж. Жаданне, ахвота. Ияма ні хэнці, ні старания. Урбаны Брасл. Такая хэнць на яго напала. Вярэнькі Паст. Ш кожны такую хэнць мае, каб тут жа за работу! Ласіца Паст. Адкінь сваю хэнць ды пасядзі з людзьмі. Круткі Паст. Ц ЦАВІНКА ж. Грабільна. Цавінку ад граблей адламаў. Мількі Брасл. ЦАГЕЛЬНЯ ж. Узгорысте месца, дзе раней знаходзіўся цагельны завод. Мы дзецямі з цагёльні на лыжах каталісь. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЦАЛО н. Месца ў печы перад засланкай, прыпечак. Скавараду на цалд пастаў. Сцяпанавічы Гар. ЦАЛУНАК м. Пацалунак. Я доўга гэтага цалунка ждала. Міхалінава Лёзн. ЦАНДАЛГ ЦЫНДАЛІ мн. Летні абутак, сандал i. Летам мы цандалі насілі. Германавічы Шарк. Падай ты мне цындалівун яны стаяць. Сахнавічы Глыб. Цындалі свайму малому дужа вялікія купіла. Гута Паст. ЦАНЁНЫ прым. Паважаны, ушанаваны (пра чалавека). Як першы раз купаюць дзіця, у ваду ложуцъ гроты, каб усімі цанёны быу. Кветча Леп. ЦАПАВІЛА н. Цаўё. Новае цапавіла зрабі, а то вядром вады не дастаць з калодзежа. Станіславова Дубр. ЦАПОК м часцей ЦАПКІ мн. Палок у лазні. У бані будзеш, дык на цапок залазь. Іванск Чаш. Цапкі ўжо ў бані новыя нада рабіць. Задоры Леп. Як вытапіш баню, абдай цапкі кіпятком. Лазоўка Сен. Лезь на цапкг, парыць цябе буду. Нярэйша Сен. У бані на цапках парыліся. Валосава Тал. ЦАПЛЮК м. Кураня. Шэсць цаплюкду у курыцы вылупілася. Янкавічы Рас. ЦАРЭБРЫКІ толькі мн. Цацкі; дробныя рэчы. Параскідвалі во свае царэбрыкі паўсёй хаце-хто сабіраць будзе? Папоўка Сен. ПАПАНЬ м Дранік, блін з бульбы. Утрам рана устану i цацнёў нажару. Смаляны Арш. Ну такі цацэнь смачны! Каўровая Дубр. ЦВЕК м. Цвік. Нагой на цвек наступіў. Фролкавічы Беш. Зараз мужыкг цвек у біць не ўмеюць. Лужкі Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цалўнка, цаплюкдў
2 👁
 ◀  / 359  ▶