ХАЦЯМСЯ злуч. Хоць. Хацямся i веріла бабка ў Бога, але ж у цэркаў не хадзіла. Стаі Лёзн. ХВАРСЁЦЬ незак. Задавацца, фанабэрыцца. Во хварсіць як! Ты только паглядзі. Канаты Гар. Параўн. ханабыріцца. ХВАСТАЯ м. Кухонны ручнік. Маці схапіла са сцяны хвастай ды за мной, хацелаг адлупцавацъ. Горкі Беш. ХЁЎРА, ХОЎРА ж., груб. Неакуратная, неахайная жанчына. Ну i лютаваў ён з хёўры сваей. Гута Паст. Нейкую хоўру сабе ў жонкі ўзяў. Лужасна Віц. Пайшла хдура жыта жацъ, забылася серп узяць. Канаты Гар. Такой хдуры яшчэ свет ні відзіў. Клясціцы Рас. Параўн. халтама, хлондра. ХІБАРА ж., экспр. Старая, недагледжаная хата. Аддзельна хібара стаяла ў дзіреўні - там i сабіраліся: танцавалі, песні пелі. Езярышча Г ар. Жывём во ў такой хібары. Гута Паст. ХІЛЫ прым. Слабы, які мае малую сілу. A ў нас i конік той быў хілы. Езярышча Гар. ХІСЦЬ ж. Сімпатыя, улюбёнасдь. У хлопца да дзяўчыны такая хісць была. Зубава Арш. ХЛАМОЎШК м. Кладоўка, падсобнае памяшканне. Прынясі ты з хламоўніка сала. Янкавічы Рас. Параўн. хабунька, хабуня. ХЛЕСТКІ прым. Вяртлявы, непаседлівы. Такі ўжо хлёсткі - на месцы ніўседзіць. Верхняе Глыб. Параўн. хонды. ХЛІХАТАЦЬ незак. Смяяцца. А яму абы хліхатацьI Зелеўшчына Леп. Як захліхатаў, што мы пачулі. Мяшкова Тал. ХЛОНДРА, ХЛЮНДРА ж., абразл. Неахайная, безгустоўная жанчына. Ходзіш, як хлондра якая. Казімірава Пол. Хоць i дзяўчына, а такая хлюндра. Станіславова Дубр. Снімі ты гэту сукенку, як хлюндраў ей. Савуткі Шарк. Параўн. хёўра, хоўра. ХОНДЫ прым. Хуткі, шпаркі. Мой малы такі ўжо хонды/ Мікіціха Шум. Параўн. хлёсткі. ХЛОП м. Кошык, да якога прывязвалася вяроўка, спецыяльна прызначаны для лоўлі галубоў. Хлоп апракінуў - пціцу злавіў. Малыя Лётцы Віц. ХЛОПАЎКА ж. Самаробнае прыстасаванне для знішчэння мух. / дзе emaмая хлопаўка падзелася? Лужасна Віц. ХЛУД1 м. Пуга з вузлом на канцы вяроўкі. Заўсёды хлуд з сабой носіць i сабак лупцуе. Папоўка Сен. ХЛУД2 н., зб. Смецце. Хлуд вынісці нада. Старое Лядна Леп. Увесь хлуд чыста вымяла. Гута Паст. ХЛУД3 ж. Стрэмка. Загнаў хлуд сабе ў палец. Зорнікі Беш. Загнаў хлуд, так коліцца ў пальцы. Галбея Паст. ХЛЫБЫСТАЦЬ незак., экспр. 1. Сцябаць. Стащь i пугай хлыбыстаіць. Канаты Гар. 2. перан. Злоўжываць спіртнымі напоямі
Дадатковыя словы
хабўнька, хабўня, хдўра, хдўры, хлбпаўка, хондыі
6 👁