ХАПАТЛІВЫ прым. Хуткі, таропкі, паспешлівы. Хапатлівыя рукі ў яе былі. Мількі Брасл. Хапатлівых людзей праца не любіць. Кутняны Пол. Хапатлівая такая дзеўкаўяе вырасла. Ваўчо Уш. ХАП м. Прыстасаванне для пагрузкі, перамяшчэння груза. Машину падгоняць, хап паставяць i грузіць будуць. Янкавічы Рас. ХАПУГА аг., асудж. Прагны да нажывы. A гэты цягне ўсё дамоў. Во хапуга/ Прыветак Сен. ХАПУН м., экспр. Ажыятаж, асаблівы попыт. Я ку сізон, летам, дык на сахар хапун. Янкі Докш. ХАРАБРАВАЦЬ незак. Г анарыцца, выхваляцца. Ходзіць, харабруіць, як індзюк якей. Ноўка Віц. ХАРЛАКА ж. Вялікая мятла; дзяркач. А дзе ты падзеў харлаку, штоўхляве стаяла? Мішкавічы Шум. ХАРТЫ мн. Зграя, гайня сабак. Столькі хартду na вуліцы бегаіць, што выхадзіць страшна. Мішкавічы Шум. ХАТНІК м., міф. Дамавік. Хатніка ўважаць нада, каб грошы вадзіліся, каб сток ні было, каб скаціна ні пала. Мікалаева Шум. ХАТОМКІ толькі мн. Клункі з рэчамі. Прібярі сваі хатомкі, пакідала воўсё на пол. Канашы Гар. Параўн. хатуль. ХАТУЛЬ м. Вялікі клунак. Сабрала хатуль i пабегла проз лес да станцыі. Чыстаполле В.-Дзв. Хатуль на плечы павесіла, i пашлі ў лес за ягадамі. Адаменкі Лёзн. Усё цягае туды-сюды свае хатулі. Новы Пагост Міёр. Параўн. хатдмкі. 0 ХАТЫ СШЫВАЦЬ Хадзіць па суседзях, заходзіць у іх хаты без справы. Гэта зранку (абы толькі нірабіць нічогаі) хаты сшываць будзіць. Празарокі Глыб. ХАУРУСІЦЦА незак. Сябраваць. Як было выгадна, тады хаўрусіліся з намі. Чарневічы Глыб. Раней яны хаўрусіліся, a цяпер i не размаўляюць. Коравічы Чаш. ХАУТУРЫ толькі мн. Пахаванне. Сёння на сяле хаўтуры. Фролкавічы Беш., Канашы Гар. Памёр сусед. Заўтра найду на хаўтуры. Празарокі Глыб. Уся дзярэўня на хаўтуры сабралася. Язна Міёр. На хаўтуры ўсім сялом ходзім. Верацеі Шарк. ХАХЕЛЬ, ХАХЕЛЬШК m., экспр. Кавалер, малады чалавек. Ужэ новага хахеля нашла сабе - маладзец дзеўка! Канашы Гар. От, якіў яе красівы хахельнік. Весніно В.-Дзв. Уўнучкі кажды месяц новы хахельнік. Стралкі В.-Дзв. ХАХОЛ м. 1. Віхор, непаслухмяная пасма валасоў. На гачаве ў цібе два хахлы - два разы жанатый будзіш. Сакольнікі Віц. 2. Чупрына. Які ў Мішкі хохол красівый. Казімірава Пол. ХАЦІНЦЫ мн. Новыя жыхары. Эта наши хацищы ідуць. Абольцы Тал
Дадатковыя словы
хапугаі, хапўга, хапўн, харабрўіць, хартдў, хатўль, хаўрўсіліся, хаўтўры
9 👁