Старонка 321
◀ / 359 ▶
о ФЭЛІНА ТРАВА ж., бат. Пустазельная трава, якая сцелецца па агародзе. Рады не магу даць. Увесь гарод фэліна трава забіла. Таўкіні Шарк. Х ХАБЗА, ХАБЗАЙНЯ ж., экспр. Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У Гарадку, у хабзе там учыцца. Казловічы Гар. Дзе ж ты вучыўся? Пэўна, у хабзайні? Мацюкова Глыб. У хабзайню вучыцца пойдзіць, калі ні паступіць болі нікуды. Пруднікі Докш. ХАБУНЯ, памянш. ХАБУНЬКА ж. Кладоўка, падсобнае памяшканне для захоўвання сельскагаспадарчых прылад, гародніны, зерня і інш. У хабуні мы розныя прылады захоўваем. Нярэйша Сен. Схадзі ў хабуню, зерня прынясі. Коравічы Чаш. Вазьмі ў хабуньцы вілы і граблі. Верхняе Глыб. Пасып буракі ў хабуньцы. Празарокі Глыб. Вазьмі лапату с хабунькі. Язвіна Шум. Параўн. хламоўнік. ХАБЭРКІ толькі мн. Пажыткі, дробныя рэчы. І тады яго жонушка сваі хабэркі сабрала і паехала назад у свой горад. Задуброўе Віц. ХАВАЛКА, ХОВАЛКА ж., ХОВАЛКІ мн. Хованкі (дзіцячая гульня). У хавалку інціресна іграць усім было. Высачаны Лёзн. І рад быў гуляць з дзяцьмі ў ховалку, ды замарыўся ўжо. Серкавіцы Тал. У дзецтве ў ховалкі гулялі. Езярышча Гар. ◊ ХАДАЛЯКУ ДАЦЬ Уцячы, даць ходу. Тады хадаляку далі мы: хто ў кусты, хто ў канаву. Паташня Міёр. ХАДЖАЛЫ прым. Які шмат дзе пабываў, бывалы. Відаць, гэта быў хаджалы чалавек. Пазнякова Пол. ХАДЗІБЫ прым. Здаровы, на сваіх нагах (пра чалавека). Тады я яшчэ хадзібая была. Сахнавічы Глыб. ◊ ХАДЗІЦЬ З-ПАД УЦЮГА Выглядаць акуратна, ахайна. Я кожны дзень хадзіла з-пад уцюга, як маладая была ды ў школе рабіла. Гута Паст. ◊ ХАДЗІЦЬ НА ЦЫРЛАХ Празмерна дагаджаць, прыслужваць каму-н. Зінка ўсё жыццё ходзіць на цырлах перад свякроўю. Алёнавічы Тал. ◊ ХАДЗІЦЬ ПА ЧУЖЫМ ГАРОХЕ Квапіцца на чужое дабро. Вот не люблю людзей, што толькі ходзяць па чужым гарохе. Іказнь Брасл. ХАІЦЬ незак. Абгаворваць, нагаворваць, узводзіць паклёп. Ні нада міне хаіць прі ўсіх. Канашы Гар. ХАЙЛУКОМ прысл. Абы-як, як папала, неахайна. Пакідаў хайлуком сваі рэчы, мож я іх сабіраць буду?! Папоўка Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶