Старонка 319
◀ / 359 ▶
Ф ФАЁРКА ж. Канфорка. Запалі газ на дзве фаёркі. Сіцькава Міёр. ФАЙКА ж. Люлька, прылада для курэння. Даўней дзед файку курыў. Буднікі Беш. ФАНЕРА ж., заал. Лешч. Фанера ў рыбакоў – то рыбіна такая плоская і бальшая. Белая Ліпа Сен. ФАНЕРКА ж. Металічны круг, якім закрываюць адтуліну ў пліце. Каб вада скарэй закіпела, нада зняць адну, а то і дзве фанеркі. Цешылава Паст. Параўн. фаярка. ФАНЕРЫНА ж., адзінк., заал. Падлешчык. Ну сколькі фанерын спаймаў? Бачэйкава Беш. Фанера ў рыбакоў – то рыбіна такая плоская і бальшая. Белая Ліпа Сен. ФАПША ж. Фельчарка на ФАПе. Фапша маладая і нявопытная. Сокарава Беш. Параўн. фельчарыца. ФАРСАТЫ прым. Ганарлівы. Мальцы цяпер пашлі нейкія фарсатыя. Казімірова Пол. ФАТЫГА ж. Клопат, турботы. Прыйшла яшчэ тая фатыга. Бароўка В.-Дзв. Фатыга табе на гэта дзела. Сардыкі В.-Дзв. Цяпер адна фатыга, каб мяне прынялі на работу. Хацілы Паст. ФАТЭЛЬ, ФУТЭЛЯ ж. Мяккае крэсла. Не лупі скуру з фатэлі, каму буду гаварыць. Бачэйкава Беш. У хаце стаялі фатэлі і многа рознай мэблі. Пашкі Шарк. Каб на футэлі яму сядзець толька, што яму табурэцік. Буцавічы Паст. ФАЯРКА ж. Металічны круг, якім закрываюць адтуліну ў пліце. А ці ёсць у магазіне фаяркі? Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. фанерка. ФЕЛЬЧАРЫЦА ж. Жанчына-фельчар. Фельчарыца ў нас добрая, малодзенькая такая, усягда паможа, пагаворыць. Пралетарск Гар. Параўн. фапша. ФЕНХЕЛЬ м. Расліна, якую спажываюць у ежу. Зусім нядаўна я ўзнала, што фенхель можна браць для салатаў. Васюкі Шарк. ФІЛЕТ м. Густое варэнне, джэм. Вазьмі філет з чаем і з хлебам. Пушкі Лёзн. ФІЛЁНКА ж. Пялёнка, прасцінка. Філёнкі сушацца на шасце. Канашы Гар., Балаі Паст. ФІЛІЖАНКА ж. Кубак. Занясі гасцям гэтыя філіжанкі. Язна Міёр. Чарка. Ну, кульну адну філіжанку, а болей не буду. Буцавічы Паст. ФІЛЮЦІЦЬ незак., экспр. Падманваць. Эй, брат, не філюць! Янкавічы Рас. ФІЛЯР м., буд. Шула. Гэтыя броўны на філяры. Буднікі Беш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶