Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
УЛЯК м. Спалох, перапуд. Бабка Наста прынясла зелле ад уляку. Завыдрына Уш. УЛЯКНУЦЦА зак. Спалохацца, спужацца. Улякнулася я тады дужа, аж заікацца стала. Ноўка Гар. Улякнулася, аж ногі звяло. Кругляны Сен. УМАСЦІЦЦА зак. Уладкавацца дзе-н. У новай кварціры ўмасціліся. Кутняны Пол. УМАТАЦЦА зак., экспр. Вельмі стаміцца. Уматаўся за дзенъ на рабоці. Лужасна Віц. Каб хто-небудзь помог трошку, я так бы не ўматаўся. Кушняроўка Чаш. Параўн.ухадзіцца. УМЁКА аг. Спрытны, умелы чалавек. Ён такі ў мяне ўмёка расце. Смалоўка Гар. Валодзя быў умёка на ўсе рукі. Рэдзькі Дубр. У мяне зяць умёка на ўсе рукі. Турчына Міёр. Умёка які знайшоўся - i без цябе абыйдземся. Дварэц Чаш. УМЁСНА прысл. Сумесна, разам. Хлеў тады ўмёсна з ім строілі. Лужасна Віц. Параўн. ускдп. УМЁСНЫ прым. Сумесны. Баня ўмёсная - з дзядзъкам на дваіх. Лісна В.-Дзв. УМІЛКА ж. Усмешка. У нашай дачуркі такая добрая ўмілка. Станіславова Дубр. УМЫКНУЦЬ зак. Украсці. Яму што-небудзь умыкнуць як плюнуць. Калінавая Міёр. У суседа ўчора каня нехта ўмыкнуў. Мядзведзева В.-Дзв. УМЬІСНЯ прысл. Знарок. Яна ўмысня ўсё гэта зробіла. Іванаўка Гар. УМЯСЦІСЯ незак., экспр. Хутка знікнуць, зрабіўшы штосьці дрэннае. Быстра ёнумёўся, як паганяла. Бортнікі Глыб. УНЕПРЫКМЁТКУ прысл. Непрыкметна, незаўважна. Вечарам унепрыкмётку выйшла з дому. Кузьмянцы Віц. УШКНУЦЬ зак. Знікнуць. Куды мая новая блюзка ўнікла? Шукаю-шукаю, не магу знайсці. Вусава Глыб. УНІЯТНЫ прым. Нягодны, паганы. Нармапьны чалавек так дзяліць не станіць, уяго дажа від уніятны. Нізы Лёзн. УНОС м. Медазбор. Не было ўндсу ў гэтым гаду, мала мёду. Буднікі Беш. УНОСНІКл*. Насоўка. 3 кішэні дастаўуноснік. Вялікая Пярэспа Сен. УНУЧА ж. Унучка. Унуча мая ўжо вялікая. Грынеўшчына Докш. УНЯЦЬ зак. Злавіць. Цімногарыбыўняў? Белая Ліпа Сен. УПАЛ м. Спёка. Калі ўпал, дык пыл столбом. Падбярэззе Тал. Hy i ўпал на вуліцы, трываць немагчыма. Загацце Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дастаўунбснік, улякнўлася, умыкнўць, унўча, ўмыкнўў
5 👁
 ◀  / 359  ▶