Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
УЗРЫЛЛЁ н. Ралля. Заутра пойдзем узрыллё сеяць. Старое Лядна Леп. УЗРЭХ м. Агрэх, дрэнна ўзаранае, прапушчанае пры ворыве, сяўбе месца. Наўчыўся пахаць трактарыст: ні аднаго ўзрэха. Барсукі Дубр. Наўзрэху трава парасла. Старое Лядна Леп. 0 УЗЯЎ Ж УКРАЎ Вельмі мала (узяў). Во ўзяў як украў болыйы бярі! Лужасна Віц. Твой сынок узяў як украў ягад з карзіны. Тур'ева Сен. УКАСНУЦЦА зак. Умяшацца, увязацца. Яны жылі добра, дык маткаўкаснулася, i дайгило, што ёняе кінуў. Станіславова Дубр. УКАТ м. Кубел, дзежка для сала. У падсобке ў нас укат стаіць. Янкавічы Рас. У КАЧКА ж. Калыска. Пакладзеш дзіцятка ва ўкачку, а сама на поле йдзеш. Чарнія Пол. УКВОЛЩЬ, УКВЯЛЩЬ зак. Пакрыўдзіць. / чым жа гэта я яе ўквдліла? Кошчава Беш. Хто гэдак малого ўквяліў? Сахнавічы Глыб. Слоўцам так можно ўквяліць чалавека, што на ўсю жысцъ памяцъ астанецца. Ліпаўкі Докш. О УКШУЦЬ КАЛАТОЎКУ Плёткамі пасеяць разлад. Суседка найдзе добры час iўкіне калатдуку суседу. Старое Лядна Леп. УКЛАД м. Складзеныя для вогнішча дровы, галлё i інш. Хлопцы пайшлі рабгць уклад. Чарневічы Глыб. УКЛЯШЧЫНШДА зак., экспр. Прыстаць, прычапіцца да каго-н. Укляшчынілася яна замужыка на сілу. Булахі Глыб. УКОСНІК1 мч а с це й УКОСШКІ мн. Каснік, стужка. Упляцеш укдснікі - i спяваць на вуліцу. Чарневічы Глыб. УКОСНІК2 м. Вяроўка. Бывала, возьме дзед укоснік, разложыцъ яго, наложыць сена i нясець корове. Адаменкі Лёзн. УКРЭШСТЫ прым. Ломкі, крохкі, непрыгодны для будаўніцтва. Зрэзаў сосну ўкрэністую. Даўгабор'е Рас. УЛЕВА ж. Праліўны дождж. Улёвы ўсё сенца замачылі. Кругляны Сен. Параўн. узлгу. УЛОННЕ н. Бярэма, ахапак. Сёння ў печы спапілі толькі ўлонне дроў. Замошша Сен. УЛУКАТКІ прысл. Няроўна, зігзагамі (ісці). Пайшоў ад нас улукаткі, гэдак набраўся. Стаі Леп. УЛУШЦЬ1 зак., экспр. Моцна лінуць (пра дождж). Во дождж улупіў, чуць да хаты дабеглі. Канаты, Смалоўка Гар. Параўн. уцерабіць. УЛУПІЦЬ2 зак., экспр. Хутка з'есці. Юрка ўлупіў дранікі за адзін міг. Пішчалава Арш., Канаты Гар. Голад не цётка. Усё ўлупіў. Белая Ліпа Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, зесці, калатдўку, маткаўкаснўлася, турева, узлгў, улўкаткі, ўлбнне
4 👁
 ◀  / 359  ▶