Старонка 309
◀ / 359 ▶
угамунку няма. Урбаны Брасл. На гэтага хлапца ніколі ўгамунку нет. Савічы Паст. УГАРЫНА ж. Прывязка ў цэпе для малацьбы. Зярно білі ўгарынай. Цясты В.-Дзв. Угарыну рабілі са скуры вугроў. Барсукі В.-Дзв. УГОДА ж. Умова, дагавор. Зрабілі між сабой угоду. Мікалаёва Міёр. УГРУНЬ прысл. Вельмі хутка. Ліса ад мяне як паляцела ўгрунь. Хацілы Паст. УГРЫЦА ж., рыб. Мінога. У нас у возеры шмат ўгрыцы. Сарочына Уш. УГУСЦІЦЬ зак. Зварыць залішне густую страву. Угусціла кашу – нада даліваць вадой. Забор’е Шум. ◊ У ДАМЫ ПАЕХАЦЬ Паехаць у горад. Запрагай, у дамы паедзем: аўталаўка ў такі снег не пайдзець. Каменка Тал. ◊ УДАЦЦА Ў ПАМЯЦЬ Надоўга запомніцца. Удалося ў памяць, як немец мамку прікладам па галаве біў. Канашы Гар. Во гэта мне ў памяць удалося. Еўлахі Тал. УДЗВЕЙГУ прысл. Удвая. А патом ніткі трэба злажыць удзвейгу, каб таўшчэй былі. Барсукі В.-Дзв. УДЗІРКАВАНЫ прым. Пульхны, мяккі, пышны. На дражджах бліны ўдзіркаваныя, смашныя. Казлоўшчына Паст. УДОДНІ прысл. На досвітку. Уставаў удодні, клаўся апоўначы. Ветрына Пол. УДОЎБІЦЦА зак., неадабр. Зацята, упарта трымацца свайго (часцей памылковага) пункту погляду. Сястра як удоўбіцца ў штонебудзь, тады ёй ужо нічога не дакажаш, ад свайго не адступіць. Белая Ліпа Сен. УДОД м., асудж. Упарты чалавек, неслух. Такі ўжо ўдод гэты малец, ніколі не паслухаіць. Обаль Гар. УДРУЧЫЦЬ зак. Скласці сена ў спецыяльнае прыстасаванне для сушкі. Сена ўдручылі, дык і дажджом высахла. Янкі Докш. УДУГАРЯ прысл. Вельмі, надта (п’яны). Пашлі ўдугаря п’яныя ад іх вечарам. Адаменкі Лёзн. УДУХА ж. Дыхавіца, задышка. Чалавек яе на лёгкія хварэў, удуху меў. Баравуха Пол. УДУШНІЦЦА зак. Упарыцца, спацець. Во як ты ўдушніўся, спацеў, аж рагі пацяклі. Лазы Тал. Так рабіў, што ўдушніўся. Латышы Глыб. УЕДЗІСТЫ прым. Мажны, тоўсты. Вярнуўся з водпуску – а ўедзісты ж стаў! Хоціна Беш. УЕДНА прысл. Настырна, напорыста. Ён чырасчур уедна прыставаў. Замошша Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶