Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СЯДАЛА н. 1. Сёдала; жэрдка, на якую садзяцца куры. Малыя кураняты да сядала яшчэ не дапрыгіваюць, пад нізам спяць. Макаравічы Беш. 2. Куратнік. Ніўсі курыў сядала зайшлі. Кузняцова Віц. СЯДАНКА гл. СЯДЗЁЛКА2 ў 1 знач. СДЦАЧКА, СДЦУХА ж. Курыца, якая сядзіць на яйках. Ці ёсь ужо хто ў тваёй сядачкі? Зялёнка Пол. A сядуха ж мая крапіўнікаў мне павьівадзіла. Учораяіх адшукала. Сахнавічы Глыб. СЯДЗЁЖА1, СЯДЗЁЛКА, СЯДЗЯЛКА ж., СЯДЗЁЛАК м. Сядло, падсядзёлак; частка конскай вупражы. А во сядзёлка на Буяна. Іванск Чаш. Дзядзька ля павозкі, папраўляе сядзёлку. Слабада Шум. Сядзёлку абычна кожай абцягвалі, штоб каню лучшэй была. Дабравольск Тал. Яшчэ помятою, як бацька вучыў надзяваць на каня сядзялку. Абаляны Брасл. Дзядуля зрабіў для мяне сядзёлак, каб я мог катацца на кані. Сухі Бор Пол. СЯДЗЁЛКА2, СЯДАНКА, СЯДУШКА ж. 1. Стул з пярэдняй перакладзінай i спінкай для дзяцей да года. Прынясі сядзёлку да стала i пасадзі малога. Косарава Глыб. Сяданку абяшчала свякроўка купіць, а коляску муж ужо купіў. Камоскі Беш. Пасадзі Светачку ў сядушку. Сар'я В.-Дзв. 2. Табурэтка. I бацька, i дзед мойумелі рабіць сядзёлкі. Грабяніца Віц. О СЯДЗЁЛКА ЧЭШАЦДА Пра таго, хто сваімі дзеяннямі ці ўчынкамі правакуе іншых пакараць ці адлупцаваць яго. Я ўжэ даўно віжу, штоў цібе сядзёлка чэшацца. Канашы Гар. СЯДМЬІ ліч. Сёмы. Гэта было ў сорок сядмым годзе. Галбея Паст. СЯДШК гл. СЁННІК2 СЯДНО гл. CEHHO СЯДУХА гл. СЯДАЧКА СЯДУШКА гл. СЯДЗЁЛКА2 ў 1 знач. СЯКАН м. Каша з сечкі, драблёных круп. У арміі даюцъ адну пшонку i сякан з салам. Дразды Беш. СЯКАНКА, СЁЧА ж\, СЁЧАВА н. Карыта, у якім сякуць жывёле траву, караняплоды. У сяканкі ляжалі яблакі. Чаўнышкі Беш. У сяканцы маці замачыла брудную бялізну. Міхалова Чаш. Схадзі бульбоўніка ў сечу панакідай: свіней трэба вечарам нечым карміць. Коравічы Чаш. У сёчаве мая бабуля замешвала яду свінням. Сарочына Уш. У сёчава мама буракоў наклала. Цяпіна Чаш. СЖЁРНЯ ж. Месца каля хаты, дзе сякуць дровы. Ідзі на сякёрню i прынясі дроў. Шацяні Сен. СЯЛЁННЕ н. Загарадны дом; дача. У яго там сялённе - дача ў яго. Белая Ліпа Сен. СЯЛЁТАК гл. СЕГАЛЕТАК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

саря, сядўха, сядўшку
1 👁
 ◀  / 359  ▶