Старонка 288
◀ / 359 ▶
СУКРУТКА гл. СУКАРАТКА СУКРЫСТЫ прым. Кучаравы. Валасы ў мяне ў моладасці длінныя і сукрыстыя былі, самі завіваліся. Нярэйша Сен. СУКРЫЦЦА незак. Рабіць завіўку ці іншую прычоску. Паехала яна ў горад сукрыцца. Гомель Пол. СУЛОТАЦЦА незак. Балавацца, забаўляцца з ядой. Не сулотайся, еж нармальна! Спігальшчына Міёр. СУЛТЫШКА ж. Костка. Сабака султышку цігае, а ні есь. Зубава Арш. СУМЯНУЦЬ зак. Успомніць. Не магу сумянуць, дзе ключ ад хаты палажыла. Завяззе Шум. СУНАЎКА ж. Маленькая рачулка. На краю дзяреўні, возле сунаўкі, студня ёсць, дык туды ўсе і ходзяць за вадою святою. Задуброўе Віц. СУНУПРЯДКА гл. САМАПРАХА СУПАРОСНАЯ прым. Якая павінна апарасіцца (пра свінню). Свіння ў нас сёліта супаросная, парасіцца скора будзіць. Канашы Гар. СУПОЛ прыназ. Пасярод. А дочанька была супол ночкі прапала. Пышна Леп. СУПОЛЬНІЦЦА зак. Збыцца, адбыцца на самай справе. Тое, што прыснілася, не супольніцца. Асвея В.-Дзв. СУПОНЬ ж. Супоня; рэмень для сцягвання клешчаў хамута. Ну, дык дзе ж там кабыла пойдзе? Супонь усунь! Дамашы Брасл. СУПРЯДКІ толькі мн. Попрадкі; вячоркі, на якіх прадуць. Кожную нядзелю збіраліся на супрядкі. Ваяводкі Віц. СУПУДЗІЦЦА зак. Спужацца, спудзіцца. Знянацку так супудзіўся, што і рэч адняло. Гута Паст. СУПУДУ прысл. Спуду. Супуду ён ажно стаў заікацца. Навасёлкі Віц. СУРАЁЖА ж., перан. Пажылая жанчына. Пайду да сураёжы, парады спытаю. Каравічы Чаш. СУРАВЁЖА, СУРАВЁЖКА, СУРАЁЖКА, СУРАЁЖЫНА, СЫРАВЁЖКА ж., СЫРЖЫК м., часцей СУРАВЁЖЫ, СУРАВЁЖКІ, СУРАЁЖКІ, СУРАЁЖЫНЫ, СЫРАВЁЖКІ, СЫРАЁГІ, СЫРЖЫКІ мн. Сыраежка, ядомы грыб з пласціністай ярка афарбаванай шапачкай. Для мяне няма смачней грыба, чым суравёжа. Леснікова В.-Дзв. Пачці адных суравёжак прынёс, яны ўсюды растуць. Доўжа Віц., Кудзіны Гар. Суравёжкі розныя пападаюцца: красныя, жоўтыя, зялёныя, серыя. Рабцы Сен. Сёлета адны толькі сураёжкі. Гацькаўшчына Арш. Люблю сураёжкі – укусныя грыбы, не слізкія, хрумсцяць пад зубамі. Балаі Міёр. Сёлета ў лесе багата падалешкаў, смарчкоў, сураёжак, махавікоў, груздзей, казлят. Алексінічы Сен. Цяпер усе сураёжкі чарвівыя. Матырына Уш., Іванск Чаш. А ў лесе грыбоў мала,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶