Старонка 287
◀ / 359 ▶
СУГЛІН м. Суглінак; глеба з глінай і пяском. Там суглін сплашнэй, гразь пасля дажджу. Кузняцова Віц. СУГЛІНІСТЫ прым. Гліністы (пра глебу). Сугліністая зямля там у нас. Езярышча Гар. СУГОРАК м. Узгорак. Там вялікі сугорак, а за ім – поле. Хацейка Гар. СУДАВІК м. Кацёл, у якім вараць ежу свінням. Зранку сперва стаўлю два судавікі ў печ. Матырына Леп. СУДЗІ гл. СУДЫ СУДЗІННЕ н. Посуд, ёмістасць. Прынясі судзінне хоць якое для ягад. Дуброўна. СУДЗІЦЫ гл. СУДЫ СУДНІЦА ж. Суднік; шафа ці паліца для посуду. На судніцы тарэлкі і міскі глядзі. Ёды Шарк. СУДНЫ гл. СУДЫ СУДЫ, СУДЗІ, СУДЗІЦЫ, СУДЗІЦЫ, СУДНЫ толькі мн. 1. Два вядры вады, звычайна на каромысле. Не забудзь прынесці мне суды вады. Смаляны Арш. Прынясі суды вады. Дзёрнавічы В.-Дзв., Косарава Глыб., Чэрцы Леп. Жанкі звычайна ваду ў судах насілі – не мужыцкае ета дзела. Выдрэя Лёзн. Схадзі да калодзежа, прынясі суды к вечару, каб свінням есці варыць. Калышкі Лёзн. Памажы суды данесці да хаты, цяжка мне ўжо. Цімошкава Міёр., Мурагі Рас., Александрова, Алексінічы, Замошша Сен. Я магу ёй адкупіць суды малака. Селішча, Царкавішча Уш., Дуброўкі Чаш. Прінясі з калодца яшчэ двое судзёй вады. Кляўцы Лёзн. Па судзіцы вады прынеслі мы з дзеўкамі. Дуброўна. А яна абідзелася, схапіла судзіцы ды пабегла па ваду. Сваташыцы Дубр. СУЗДОЛЕЦЬ зак. Здолець, знаходзіцца ў стане зрабіць, выканаць што-н. Я не суздолею падняць етый таз. Мішуткі Віц. Старая ўжэ – не суздолію нічога. Канашы Гар. СУКАЛЕНА н. Скрыжаванне. Пашла на астаноўку, што каля сукалена. Зубава Арш. СУКАЛЕНКІ мн. Суставы (часцей каленныя). Як старая стала, дык сукаленкі забалелі – дзень і ноч баляць. Езярышча Гар. СУКАРАТКА, СУКРУТКА ж. Закрутка, вузялок на скручанай нітцы. Навошта так крута ссучыла? Столькі сукаратак нарабіла! Папшычы Глыб. Толькі ніткі спорціла, адных сукрутак нарабіла! Юнькі Паст. СУКАЦЬ незак. Шукаць. Сукалі нявесту ў сараі, у гаражы – нідзе не было яе. Дуброўна. СУКОЎКА ж. Барана. Сукоўкай па раллі пройдзеш пасля дажджу – глядзіш, і бульбачка вылезе. Добра, як сукоўку маеш: гарод дагледжаны будзе. Савуткі Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶