Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СПАРЫШ м. Хвароба хлебных злакаў; чорнае зерне ў жыце, ячмені i іншых злакавых. Зярно мы цяпер купяяем, бо расце адзін спарыш, а яго ж i куры не ядуць. Гацькаўшчына Арш. Параўн. сажа. СПАРЫШ м.9 міф. Міфічная істота, якая з'яўляецца ў канцы жніва. Хадзіў Спарыш удоль na вуліцы, a ніхто Спарыша к сабе ў хату не завецъ (з песні). Камоскі Беш. о СПАСАЎСКАЯ КУЛАГА ж. Варэнне з розных відаў садавіны, якое варылі падчас Спаса. Для спасаускай кулагі ў кацёл для тушэння заваложвалі слівы, грушы, яблыкі. Азёркі Гар. СПАСІБАВАЦЬ, СПАСІБКЫВАЦЬ незак. Дзякаваць. А як жа яна мне спасібавала тады! Канашы Гар. Я ж уст гэтым людзям усю жызню спасібаваць буду. Крывыя Тал. Aŭ, спасібкываць табе нада за агарод. Станіславова Дубр. СПАСЛЫ прым. Знаходлівы, здольны знайсці выйсце ca складаных абставін. Дочкі яго - спаслыя дзяўчаты, у людзі выйшлі. ІІрошкава Г лыб. СПАСОБ'Е н. Пенсія. Пачтальён прынёс спасоб'е - нічуць не павысілі ў етым месяцы. Беразіно Докш. СПАТЫКАЧ м. Матыка. Я спатыкачдм усю бульбу прайшла - ні травінкі. Папоўка Сен. Параўн. сабка. СПАХОДЗІЦЬ зак. Дарэмна, без карысці патрадіць. Куды ты спахддзіўусю зарплату? Воўкаўшчына Міёр. СПАШНІКл*. Селянін, які апрацоўваў панскую зямлю за частку ўраджаю. Дзед мой доўга быў спашнікам у пана. Чарневічы Глыб. СПЕЛЬКА ж з б. Спелыя ягады, агародніна. Спёлькі кладу ў міску, а зеленаватыя - на сонца, хай трошкі падаспеюцъ. Ноўка Віц. СПЕШКА1, СКАРАСПЕЙКА, СКАРАСПЕЛАЎКА, СКАРАСПЕШКА, СКУРАСПЕЛКА ж. Скараспелка; гатунак ранняй бульбы. Да вячэры спёшкі накапаю, з гуркамі паядзім. Казечкі Арш. Накапала спёшкі - буду бліны пячы. Косарава Глыб. Спёшкаў гэтым гаду ўжо добра ўрадзіцца. Чарневічы Глыб. Гэткую спешку щжка захавацъ да вясны. Фарынава Пол. Спёшку шчэ толькі пасадзілі. Серкавіцы Тал. Садзім спёшку кожны год. Верацеі Шарк. Увесну бабуля раздзяляе бульбу на скараспёйку; сеянку i паранку. Лукомль Чаш. Самая смачная бульба — скараспёлаўка, особенна з зялёным укропчыкам, цыбулькай i сальцам. Тумінічы Арш. Скараспёшку мы ўжо даўно выкапсті. Лескавічы, Обаль Шум. Што садзіць будзем сёлета - скураспёлку ці галандкуі Дуброўна. СПЕШКА2 аг., пераніран. Хуткі, шпаркі чалавек. Пакуль я паела, дык ты ўжо i корову ўспела цыркануць. Во якая я спёшка/ Папшычы Глыб. СПЕШУНЬІлш. Скараспелыя памідоры ці іншыя плады. Воўжо колькі спешундуу парнічку! Ветрына Пол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галандкўі, зяўляецца, спасобе, спешундўу, спёшкаі
1 👁
 ◀  / 359  ▶