СПАДКІ толькі мн. Вопратка, якая перадаецца ў сямЧ па спадчыне ад старэйшых дзяцей малодшым. Складзі акуратна спадкі ў шафу. Чарнаручча Леп. СПАДОБАЦЦА зак. Спадабацца. Ці хадзілі на танцы ў туб? Ці спадобалася? Ноўка Віц. СПАДРАДУ прысл. Падрад, без пропуску. Ты ж ягады сабірай усе спадраду, а не толькі крупныі. Дзёрнавічы В.-Дзв., СПАДЫШ м. Апад, ападак; плод, які сам апаў з дрэва. Спадышы падбіраем корове i зрання, i пад абед. Барадуліна Арш. Хадзем разам, там столькі спадышау, што я адна не сабяру. Весніно В.-Дзв. Параўн. спорыш2. СПАЗАРАННЯ прысл. 3 самага ранку. Спазарання к табе явімся. Кулакова Віц. Чаго ты спазарання ўстаў, што не спіцца? Зуі Лёзн. СПАЗНАЦЬ зак. Пазнаёміцца, здружыцца. Мы вельмі хутка спазналі адзін аднаго. Салавічы Віц. СПАЗНОГАЦЬ м. Пазногаць, ногаць. У цяперашніх дзевак спазндгці, як кіпцюры ў каршуна. Мікалаёва Міёр. СПАКУСЩЬ зак. Растлумачыць. Сама сабе спакусіла ды i зайграла, як па нотам. Машканы Сен. СПАЛЕРЖАВАНЫ прым. Паралізаваны, Суседка наша зусім хворая, ужо чацвёрты год спалержаваная ляжыць. Прошкава Глыб. Якая баба бедная: адзінаццаты год ляжыць спалержаваная. Псуя Глыб. СПАЛЁЩЦЬ зак., безас. Пашанцаваць. Не кожному так спалёціць устроіцца. Іванаўка Г ар. СПАЛЯВАц Ь зак. Упаляваць; забіць якога-н. звера ці жывёліну на паляванні. Мальцы ўчора нічога не спалявалі, прыйшлі з пустымі рукамі. Высачаны Лёзн. СПАМЯНУЦЬ зак. Успомніць. Цяжка спамянуць, што тварылася ў войну. Лісуны Арш. Люблю спамянуць маладосць сваю. Гараўцы Міёр. Не магу спамянуць, дзе я тубок з ніткамі палажыла. Дуброўкі Чаш. СПАНАВАЦЬ зак. Апанаваць. Спанавалі мошкі - не адбіцца. Ёды Шарк. СПАНАТРЫЦЬ зак. Прывыкнуць, прызвычаіцца. Я ўжо да гэтага сяла душой спанатрыла. Дубы Чаш. СПАРЩУК1 толькі мн., экспр. Спартыўныя штаны. Снімі свае спарціўкі, пасціраю. Грабяніца Віц. с п Ар ы ць зак. Зварыць. Трэба спарыць бульбу, штоб увечары было што есці ca шкваркамі. Лугавыя Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спамянўць
23 👁