СПАДКІ толькі мн. Вопратка, якая перадаецца ў сям'і па спадчыне ад старэйшых дзяцей малодшым. Складзі акуратна спадкі ў шафу. Чарнаручча Леп.
СПАДОБАЦЦА зак. Спадабацца. Ці хадзілі на танцы ў клуб? Ці спадобалася? Ноўка Віц.
СПАДРАДУ прысл. Падрад, без пропуску. Ты ж ягады сабірай усе спадраду, а не толькі крупныі. Дзёрнавічы В.-Дзв.
СПАДЫШ м. Апад, ападак; плод, які сам апаў з дрэва. Спадышы падбіраем карове і зрання, і пад абед. Барадуліна Арш. Хадзем разам, там столькі спадышаў, што я адна не сабяру. Весніно В.-Дзв. Параўн. спорыш.
СПАЗАРАННЯ прысл. З самага ранку. Спазарання к табе явімся. Кулакова Віц. Чаго ты спазарання ўстаў, што не спіцца? Зуі Лёзн.
СПАЗНАЦЬ зак. Пазнаёміцца, здружыцца. Мы вельмі хутка спазналі адзін аднаго. Салавічы Віц.
СПАЗНОГАЦЬ м. Пазногаць, ногаць. У цяперашніх дзевак спазногці, як кіпцюры ў каршуна. Мікалаёва Міёр.
СПАКУСІЦЬ зак. Растлумачыць. Сама сабе спакусіла ды і зайграла, як па нотам. Машканы Сен.
СПАЛЕРЖАВАНЫ прым. Паралізаваны. Суседка наша зусім хворая, ужо чацвёрты год спалержаваная ляжыць. Прошкава Глыб. Якая баба бедная: адзінаццаты год ляжыць спалержаваная. Псуя Глыб.
СПАЛЕЦІЦЬ зак., безас. Пашанцаваць. Не кожнаму так спалеціць устроіцца. Іванаўка Гар.
СПАЛЯВАЦЬ зак. Упаляваць; забіць якога-н. звера ці жывёліну на паляванні. Мальцы ўчора нічога не спалявалі, прыйшлі з пустымі рукамі. Высачаны Лёзн.
СПАМЯНУЦЬ зак. Успомніць. Цяжка спамянуць, што тварылася ў вайну. Лісуны Арш. Люблю спамянуць маладосць сваю. Гараўцы Міёр. Не магу спамянуць, дзе я клубок з ніткамі палажыла. Дуброўкі Чаш.
СПАНАВАЦЬ зак. Апанаваць. Спанавалі мошкі – не адбіцца. Ёды Шарк.
СПАНАТРЫЦЬ зак. Прывыкнуць, прызвычаіцца. Я ўжо да гэтага сяла душой спанатрыла. Дубы Чаш.
СПАРЦІЎКІ толькі мн., экспр. Спартыўныя штаны. Снімі свае спарціўкі, пасціраю. Грабяніца Віц.
СПАРЫЦЬ зак. Зварыць. Трэба спарыць бульбу, штоб увечары было што есці са шкваркамі. Лугавыя Віц.
77 👁