Старонка 271
◀ / 359 ▶
сядзелі тры снавахі. Абольцы Тал. Цётка ў мяне была харошай снойкай, многія к ёй за саветам хадзілі. Опса Брасл. СНАПРАЛКА гл. САМАПРАХА СНАРОЎКА ж. Прылада для лоўлі рыбы. Снароўку бралі і кожную суботу ішлі на рыбу. Казімірова Пол. СНЕГУВЦЫ, СНІГОЎКІ, СНІГОЎЦЫ мн. Зімнія кароткія боты, чаравікі. Як прыходзіць зіма – дастаю свае снегувцы, тады ніякі мароз не страшны мне. Груздава Паст. Снігоўкі новыя нада бацьку купіць. Рунды Міёр. Прывезла з гораду снігоўцы мацеры ка дню раджэння. Савуткі Шарк. СНЕДАК м. Снеданне. Сённяка сваім падала на снедак ляніўцы. Клясціцы Рас. СНІГОЎКІ, СНІГОЎЦЫ гл. СНЕГУВЦЫ СНОЙКА, СНУЛЛЯ ж. Снавадла; прылада для снавання. Майсцер зрабіў мацеры снойку. Матырына Леп. Пры тканкі бабуля тчэць снулляй. Дворнава Шарк. Напрадзём адаробкі нітак, патом на снуллю, ставы навіваем і прадзём. Слабада Докш. Заціхла снулля – скончылася ткацтва. Фарынава Пол. СНОЎГАЦЬ незак. Сноўдацца, бадзяцца без справы, хадзіць туды-сюды бязмэтна. Што ты сноўгаеш узад-уперад? Новая Яблынька Тал. СНОЎКА гл. СНАВАХА СНУЛЛЯ гл. СНОЙКА СНЯГУР м. Снягір. У мяне ў дзецтве пад вакном харошанькая рабінка расла, а колькі там на ёй снегуроў было зімою! Гацькаўшчына Арш. СНЯЖНІЦА ж. Канава з талай вадой. Вясной у сняжніцы дзеці пускалі караблікі, з вады іх, бывала, за вушы не выцягнеш. Друцк Тал. СОБІЦЬ зак., безас. Выпасці, здарыцца. Собіла ж яму зламаць нагу! Запружаны Чаш. СОБІЦЬ незак. Прыходзіць у галаву; наводзіць на думку. Такія паганыя думкі собяць каторы дзень. Дуброўкі Чаш. СОБКА ж. Адрына; пуня; памяшканне для захоўвання сена. Цэлае лета возім у собку сена. Евіна Гар. Параўн. сенавал, сенавалка, сённік у 1 знач., стажарня, стажарына ў 1 знач. СОБСКІ прым. Уласны, свой. Собскай кварціры ішчэ ні маіць, снімаіць у некага тамака. Ясева Міёр. СОГАЛКА ж. Дзіцячая гульня. Малыя мы любілі ў согалку гуляць. Слабада Докш. СОКА займ. Колькі. Сока цябе будзем ждаць? Доўжа Віц. СОЛТЫШ м. Повар. Солтыша нашага ўсе хваляць. Гута Паст. СОЛЬНІЦА гл. САЛЁНКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶