СМАЛЯЧКА ж. Смаляк; смалісты кавалак дрэва, якім распальваюць у печы. А дзе наша смолячка? Без яе огонь тухне, хоць ты яму сала дай. Старое Ля дна Леп. СМАРКАЛКА ж., экспр. Насоўка. Щ ёсцъ тут якая смаркалка новая? Мурагі Рас, СМАРКАТКА, СМАРКАЧКА, СМАРКУЛАЧКА ж. Лямпагазоўка, газніца; бутэлька з газай i кнотам для асвятлення памяшкання. Скручвалі вяроўку, макалі ў кірасін (гэта называлі смаркаткай); смаркатка гарыць, столь копціць, а мы ў таночак ідзём. Шаркоўка Леп. Раней ламп не было, была смаркачка. Ула Беш. Запапі смаркачку: цёмна ў хліве. Мішуткі Віц. Прынясі ў байню смаркачку. Латышы Глыб. На горы я знайшла старую смаркачку. Задоры Леп. Трэда будзе на зіму смаркачку даставацъ. Дворышча Рас. Уключы смаркачку, а то цёмна ў пуні. Клінавое, Тупічына Шарк. Раней дзеці смаркулачку запаляг\ь ды чытаюць i пішуць. Бачэйкава Беш. Параўн. свячднка. СМАРОД лf.? СМАРОДА, СМІРОДЗША ж. 1. Ягады парэчак чорнага колеру. У гародзі ў міне смарод расцець. Езярышча Гар. Вельмі смачное варэнне бывав з чорнай смороды. Тумінічы Арш. Чорныя - гэта смарода, а красныя завуцца парэчкі. Са смороды джэм робім, а з парэчак - павідла ці жэле. Камоскі Беш. У міне смардды нет, трэба пасадзіць куста два-тры. Доўжа Віц. Канпоту са смардды закатала пяць банак. Азярцы Глыб. Сёлета добра ўрадзіла смарода. Багатырская Пол. Ёсцъ смарода чорная i красная, дык у нас красная завецца парэчкі. Варанцэвічы Тал. Бабуля, можно паесь смардды ў гародзе? Слабада Шум. Смардда смачная повырастала. Аморосавічы Шум. 2. Ягады парэчак чорнага, чырвонага i жоўтага колеру. Са смардды ёсціка джэм, сама варыла, а з крыжоўніка компот. Кавалі Глыб. Бабуля перасадзіла пяць кустоў смірддзіны. Пачаевічы Чаш. СМАРОДШК, СМУРОДШК м. Кусты чорнага парэчніку. Смардднік у садзе разросся, трэба паабсякаць трохі. Кудзіны Гар. Лісты смурддніку я кладу ў чай, так смачней. Мількі Брасл. Ён гуляв там, каля смурддніку. Урбаны Брасл. У нас каля ракі растуць вялікія кусты смурддтку. Каўшэлева Шарк. СМАРШОК м. Смоўж, слімак. Смаршдк сядзеў на грыбе i ямак навыядаў. Леснікі Глыб. Параўн. сліж2, сліжак, слізень, слізняк. СМАТКАіДЬ незак. Смактаць, хлябтаць. Дай ты гэнаму кату малака, надаеў ужо, так любіць сырадой сматкаць. Каменка Тал. СМАЧШНА ж., зб. Смачная ежа. Панабіраем к святу ўсякай смачніны на кірмашы. Белая Ліпа Сен
Дадатковыя словы
амбросавічы, катў, смарбд, смаркўлачку
2 👁