Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
СЛЮЗ м. Слізь. Многа слюза ў кішках, нада іх чысціць. Да бея Шум. СЛЮМАЧЫЦЬ незак., безас. Пра непагадзь, дрэннае, з дажджом ці снегам надвор'е. Другі дзень слюмачыцъ, гразі дабавілася. Серкавіцы Тал. СЛЮНЯК м., часцей СЛЮНЯКІ мн. Грыб масляк. Слюнят пахучыя i смачныя грыбы. Мікіціха Шум. СЛЮНЯЎКА ж. Дзіцячая хвароба, якая характарызуецца празмерным выдзяленнем сліны. А я i дзіцячую слюняўку, i задых магу вылгчыць. Ноўка Віц. СЛЯПЕЦ м., заал. Галец; прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі. Маці зварыла юшку са сляпцду. Стараселле Леп. ГІараўн. сліж1, сліжняк, слізь, слізняк1. СМАГЛА прысл. 1. Прагна, са смакам. Смагла ж ты п 'еш, аж мне захацелася піць, гледзячы на цябе. Белішкі Паст. 2. перан. Старанна, рупліва, добра. А як гроты нада, дык робгце вы ўсё смагла. Турлы Паст. СМАЖАШК, СМАЖЭШК м. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы І грыбоў ці іншай начынкі, у выглядзе бліноў. Зраблю смажанікаў на вячэру, няхай ядуць. Язвіна Шум. Даставай вун, дзетка, смажэнікі ды еш, я сёння гатовіла. Лужкі Шарк. СМАЖАНКА ж. Смажаная бульба. Сама люблю смажанку i гасцей частую смажанкай. Чарневічы Глыб. СМАЖКА ж. Шкварка. Смажкі, бульба, хлеб - аж слюна цячэцъ, як надумаю. Каменка Тал. СМАК м. Мак. Там у булках i смак, i ізюм, i з варэннем какімнібудзь. Чарневічы Глыб. СМАКТУНОК м., памянш. Цукерка-ледзянец. У наш магазін прывезлі новыя, смашныя смактункі, купіла во ўнукам i сама ксті пасмакчу. Лазічы Глыб. СМАЛЛЯНКА гл. СМАЛЯНКА СМАЛЯВЩА ж. Маланка. За городам у мяне раскарака стащь, гэта ад смалявіцы. Во сілішча! Язна Міёр. СМАЛЯК м., толькі адз. Смала. / сноў рукі na плечы ў смапяку. Ілава Шум. СМАЛЯНКА, СМАЛЛЯНКА, СМЫЛЯНКА ж. 1. Пацук. Смалянкі ў полі жывуць. Доўжа Віц. У пастку папалася смолянка. Новы Пагост Міёр. Смаллянкі ўсё зярно пагрызлі. Пашына Арш. Сёння дзве во такія смаллянкі ў хляву відзела! Мішуткі Віц. 3-пад падлогі выбягае смылянка - i шусь над печ! Станіславова Дубр. 2. Мыш. Смаллянкі во ўсю бульбу паелі. Зямянскае Гудава Дубр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, сляпцдў
1 👁
 ◀  / 359  ▶