Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
серанок, ну, ema снег такі замерзлы. Грабяніца Віц. Такі серанок, што мог выдзержацъ малых рібят. Клясціцы Рас. Як толькі з 'явіцца сірандк, можна ехаць за дравамі. Клясдіцы Рас. Як вясна, так сірандк часта бываецъ. Добра па ім ісці, не правалъваешся. Вусава Глыб. CEPAHKI, СЁРКАЧКІ, СЁРЧЫКІ, СЕРЯНКІ, СІРКАЧКІ, СІРЯНКІ, СЫРШЧКІ, СЯРАНКІ, СЯРКАЧКІ, СЯРШЧК1 мн. Запалкі, спічкі. Без серанак не абыйсціся было тады нам. Шчыпечы Віц. Ля газа сёркачкі паглядзі. Опліса Брасл. Дзе сёрчыкі падзела? Дай сёрчьікаў закурыць. Ляхаўка Дубр., Белішкі, Вярэнькі Паст. Вазьмі серянкі, затапі печку. Іказнь Брасл. У магазіне на здачу далі сіркачкі. Мількі Брасл. Дзеці нашлі сірянкі ў бацькі ў кармані ды сразу паліць іх; харашо, што саседка ўвідзіла ды сказала, а то надзелалі б горя. Заполле Віц. У першабытныя часы людзі не ведалі сырнічак. Замачак Чаш. Раней у вайну сяранкі цяжка было знайці. Езярышча Гар. Сяркачкі раней дужа балыиыя былі, не такія, як цяпер. Сухавержжа Міёр. Куды сярнічкі паклалі? Няма чым пліту запаліць. Мацюкова Глыб. Сярнічкі там пад прыпічкам ліжаць, вазьмі іх ды печ прылажы. Сахнавічы Глыб. Палучалі сярнічкі на трудадні. Ліпаўкі Докш. Ужо што-што, a сярнічкі ад рабят усігда хаваю. Воўкаўшчына Міёр. Сярнічак што - ужо нету? А чым гэта печ расцепліць? - Сярнічкі там, у шуфлядзе. Новы Пагост Міёр., Бачэйкава Беш., Урбаны Брасл., Бароўка В.-Дзв., Задуброўе Віц., Езярышча Гар., Булахі, Дылевічы, Каміншчына, Ласкаўшчына Глыб., Станіславова Дубр., Малы Поўсвіж Леп., Мікалаёва Міёр., Заессе Чаш., Верацеі Шарк., Лучайка Шарк. СЕРБАЛІНШК м. Ажыннік. Сербаліннік ўецца, цапляецца. Доўжа Віц. Параўн. сірбаліны. СЕРДАВІК м. Хлеў для авечак. У сердавіку многа авечак, настрыжом богата шэрсці. Фарынава Пол. СЁРДЗЕЧКА н. Сардэчка, сэрцайка. Ой, нешта разбалелася маё сёрдзечка, аж рабіць нічога не магу. Калышкі Лёзн. СЁРІН гл. СЁРАН СЁРКА ж. Малозіва; першае каровіна малако пасля ацёлу. Карова ў іх добрая, поўнае вядро сёркі цётка надаіла. Чарневічы Глыб. Параўн. о сёрнае малако. о СЁРНАЕ МАЛАКО н. Малако ў першыя тры дні пасля ацёлу каровы. У шафе стаіць цэлы збан сёрнага малака, трэба з яго зварыць малозіва, пачаставаць унучат. Радчонкі Гар. Параўн. сёрка. СЁРПЕНЬ м. Жнівень. Свадзьбу ігралі яны ў сёрпені. Паташня Міёр. СЁРШК м., памяти. Серп. Жанкі з сёрпікамі на поле пашлі. Ступакі Дубр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сердавікў
3 👁
 ◀  / 359  ▶