Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
CBIPAHKA ж. Фіранка. Усе свіранкі дзіцёнак абмызгаў. Угрынкі Уш. СВІРАСЦЁЛКА ж. Цяліца; маладая карова. Добрая ў мяне сеірасцёлка, малака много дае. Выдрэя Лёзн. СВІРЁШЦА ж., бат. Свірэпа; пустазелле, палявая шматгадовая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі. Бульба ўся свірёпіцый зарасла. Зубава Арш. СВІРІБЫЙ прым. Свірэпы, злы. Які ён учора быў свірібый! Езярышча Гар. Сабака ў суседа свірібый, гатоў цябе з 'есці. Кавалі Гар. Немта вельмі свірібый ты сёння. Верамееўка Гар. СВІРІЦЬ незак. Перацягваць, апускацца ніжэй пад уздзеяннем большага цяжару. Сумка свіріць набок - ісці нялоўка. Канашы Гap. СВІРКУН м. Цвыркун; насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат. У сенцах заходзіўся свіркун. Даўгінава Міёр. CBIPOHAK м. 1. Хлеў. Пайду ў свірднак скаціну карміць. Свілелі Паст. 2. Свіран, гаспадарчая пабудова. Мяхі з зярном у свіронак занясі. Барсукі Глыб. Параўн. стрьіня. CBICTKI толькі мн., груб. Вусны, губы. О божа, якія ў яе свісткі! Новае Сяло Тал. СВІСТУН1 м. Пуга. Толькі замахніся свістундм - кароўка i пабегла. Зялёнка Пол. СВІСТУН2 м. Салавей. Усю ноч свістун пяяў, спаць не даваў. Серкавіцы Тал. СВІСТУН 3 м. Панос. Не запівай жырнае вадой - свістун будзіць. Ноўка Гap. CBITKA ж. Любое цёплае верхняе адзенне. Што за світка на табе, новую купіча? Сухавержжа Міёр. СВОИСКАЕ займ. Сваё. Гэта свдискае малако, пей, не параўнаць з куплёным. Двухполле Гар. СВЭТАР м СВЭТРА ж '., памянш. СВЭТЭРАК м. Світар, джэмпер, кофта. Надзень мой свэтар. Казяны Брасл. Адзень свэтар, бо холодна на вуліцы. Падрукша Брасл. Ён насіць любіў сівы свэтар. Урбаны Брасл. А мая мама сама звязала дзядулі новы свэтар. Яніна В.-Дзв. Свэтары ў вашу матка на продаж вязала. Бушыкі Глыб. 3 той воўны я бацьку свэтар звязала. Мосар Глыб. Мая бабуля вязала спіцамі свэтры i мяне иавучыла. Чарневічы Глыб. Учора на базары сыну к школі купілі добры свэтар, цёплы такі. Цімошкава Міёр. Зараз i свэтараў, i юбак - усяго многа ў магазінах. Гута Паст. Навізала столькі свэтараў, што век ні перанасіць. Жукоўшчына, Савуткі, Чаромхава Шарк. Свэтру i бацьку, i сыну я звязала сама, щпер сабе вяжу. Папшулі Міёр. Які харошы свэтэрак звязала, каб вы толькі бачылі! Галбея Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

свдйскае, свіркўн, свістўн
1 👁
 ◀  / 359  ▶