Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
зямельку парыіць. Вярэчча Гар. Свіннёнак добрый вырас, пудоў пяць будзіць. Лялеўшчына Гар. Гэта мая свімча рабая. Андроны Паст. Адно свіняка ў мяне, мне хапаіць аднаго. Латышы Глыб. 2. перан. Бруднае, запэцканае дзіця. Пайду свайго свіннёнка мыць, за дзет вымазаўся дужа, уся адзежа грязная. Кулакова Віц., Казловічы Гар. СВІНЁЎКА гл. СВІНУШКА1 СВІНКА гл. СВІННЯ ў 1 знач. СВІННЯ, CBIHAp KA, СВШКА, СВІНЮШКА ж., ч а с ц е й СВШНІ, CBIHAPKI, СВШКІ, СВІНЮШКІ мн., б а т. 1. Свінушка; грыб сямейства свінухавых з пласціністай шапкай жоўтага, бурага або лілова-шэрага колеру. Не, свінні смачнейшыя за капы ты. Лагі Арш. Пітухі, падалехавікі, свінні i курачкі ~ гэта адні i тые ж грыбы. Доўжа Віц. Вельмі смачныя смажаныя свінаркі ca смятанай. Сваташыцы Дубр. Свінкі горкія, іх нада вымачываць у трох-чатырох вадах, a тады саліць на зіму. Дразды Беш. Свінкі - гэта грыбы сіваватыя такія. Леснікова Сен. Учора назбіралі кошык свінюшак i трошкі лісічак. Гаршчэўшчына Тал. 2. Чорны грузд. Свіннёй збіраем, каб cyn варыць. Рабцы Сен. Пашоў у лес i адных свінёй насабіраў. Абольцы Тал. СВІНОК гл. СВИНУШКА1 СВШСТВА н., зб. Пагалоўе свіней. Раней у нас свінстеа много было. Лужкі Шарк. СВІНУРКА гл. СВІНАВАЯ СВІНУХА гл. СВІНУШКА1 СВІНУШКА1, СВІНАЎКА, СВШЁЎКА, СВІНУХА ж„ СВШОК м. Дробная бульба, прызначаная на корм жывёле. Сянні бульбу рыла, дык адна свінушка. Баршчоўка Віц. Канашы Гар. После вайны дажа свінаўку елі. Загор'е Глыб. У гэтым годзе мала была бульбы, больш усяго свінёўкі. Старое Лядна Леп. Нада парасятам сбінухі наварыць. Абольцы Тал. Калі бульбу капаім, свіндк у асобны кошык сразу адкідаем. Бабічы Глыб. СВІНУШКА2 ж., бат. Расліна сівец. А гэта вось трава свінушка, калі косяць, яна прыгінаецца, няможна яе касой узяць. Свярдлова Віц. СВІНЦОУКА ж. Пуга з жалезным наканечнікам. У маладосці так бывала, што i свінцдукамі біліся. Клінавое Шарк. СВІНЮШКА гл. СВІННЯ ў 1 знач. СВІНЖА гл. СВШЁНАК CBIPAH м. Свіран; халодны будынак для захоўвання збожжа. Схадзі ў свіран, прынясі снапы. Шуміліна. CBIPAHKA ж. Выцінанка; папяровая занавеска з выразанымі ўзорамі. Раней на вокны толькі свіранкі вешалі. Слабада Докш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре, сбінўхі, свінцдўкамі, свінўрка, свінўха, свінўшка
3 👁
 ◀  / 359  ▶