Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
МЁША ж., міф. Міфічная істота, пачвара, якая ўначы кідаецца на людзей. На вуліцу ўночы лети не ходзъ: там мёша ходзіць. Ноўка Віц. МЕЧЫКІ мн. Цюльпаны. Мёчыкамі ў нас завуць цюльпаны. Макаранкі Лёзн. МЕШАНКА, МЁШАНЬ, МЯШАНКА, МЯШОНКА ж. 1. Ежа для свойскай жывёлы, прыгатаваная ca зваранай тоўчанай бульбы з дабаўленнем пасечанай травы, запраўленая мукой. Мёшанка стаіць у калідоры, вазьмі ды аднясі свінні. Сокарава, Чаўнышкі Беш. Зрабі курам мёшанкі i пакармі іх. Надазер'е Глыб. Пайду свінням мёшанкі якой ды травы дам. Дзяйкі Віц., Крыпулі Докш., Новае Сяло Сен. Не сып курам крупы - схадзі нарві травы ды пакормім іх сёння мёшанкай. Угрынкі Уш. Нешта куры мёшанку есці не хочуць. Мікіціха Шум. Пайду мёшані свінням дам. Кажамякі Сен. Свінням намяшаю мёійані. Станіславова Дубр. Баба, ідзі рабі мяшанку парсючку. Дзеркаўшчына Глыб. Схадзі ў мяшанку нарві гароху. Надазер'е Глыб. Мяшанкаяшчэ гарачая - свінням неўліеш. Сакалянка Тал., Шасцярні Уш. Нада ў мяшонку травы сечанай дабавіць. Якубаўшчына Лёзн. 2. МЯШАНКА Корм для свойскай жывёлы, прыгатаваны з запаранага сена цІ саломы. Калі сена не хапала, жывёлу кармілі мяшанкай. Шарагі Міёр., Кубелеўшчына Шарк. 3. МЕШАНКА Змешаны пасеў кармавых раслін. Мёшанка - гэта віка i авёс ці ячмень, горох i авёс, якія сеяць, каб карміць імі кароў, свіней i другі скот. Камаі Паст. МЁНТКА, МЯШУЛКА ж. Мяшалка. Мёнткай размешваюць, узбіваюць, каб была пена. Анкуды, Груздава Паст. Вазьмі мяшулку ды памішай варэнне. Звязда Леп. МЖА гл. МАРАЗГУША МЖАВОЛІЦЬ незак. Імжэць. Мжаволіць усю раніцу холодны дождж з ветрам. Савіцкія Шарк. МЖАКА, МЖАЧКА гл. МАРАЗГУША МІЛАХА ж., экспр. Прыгожая, прывабная жанчына. Колькі гадоў пражыў, a ў памяір стаяць вясковыя мілахі. Дыманова Віц. МІЛЬГАЦЬ ж. Імжа. Будзе дождж - мільгаць пачалася! Дзегцяры Брасл. Параўн. маразгуша, маросіва, марошка, мжа, мжака, мжачка, мыгла. МІЛЮТА аг. Мілы, дарагі чалавек. Сядзь бліжэй, мілюта мая. Белая Ліпа Сен. МІТУСНЯ ж. Сварка, звада. У маіх суседзяў мітусня кожны вечар. Слабада Паст. Вечна мітусня ў іх, німа толку. Варапаева Паст. МІТЭРКА ж., ткац. Маленькае драўлянае колца калаўрота, якое знаходзіцца побач ca шпулькай i перадае ёй рух вялікага кола. На мітэрку i на шпульку надзяём шнур у капаўроце. Казлы Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маразгўша, марбсіва, марбшка, мяшбнку, мяшўлку, надазере
4 👁
 ◀  / 359  ▶