РАСПАЛЁЎКА ж. Падпал; смалякі, трэскі, якія служаць для распальвання печы. А як паяілі ў печы, дык даставалі распалёўкі. Звёздная Арш. РАСПАСОРЫЦЬ зак., экспр. Патраціць, зрасходаваць (пра грошы). Сястра распасдрыпа ўсе грошы на кірмашу. Фарынава Пол. Параўн. расшыкаць. РАСШСАНКА ж., абрад. Пафарбаванае на Вялікдзень яйка. Надахрэсніку распісанку аднясці. Янкавічы Рас. РАСШРЬІНДАВАЦЬ незак. Распараджацца; адчуваць сябе гаспадаром. Толькі паявіўся - i давай распірындаваць: туды пакладзі, сюды прынясі. Дзёрнавічы В.-Дзв. РАСПЛІКНУЦЬ зак. Расчыніць. Вокны лети растікні, а не дзверы. Кутняны Пол., Матырына Уш. Параўн. раззяпіць у 1 знач., раступырыць, расхампіць. РАСПУСКАНКА ж. Разведзеная жанчына. Вось гэту бяры; няважна, што распусканка, зато рабіць усё ўмее. Грышаны Віц. Параўн. развадуха. РАСПУСКІ толькг мн. Тачка. Зламаў сусед нашы распускі, а новых зрабіць не жадае. Шаркаўшчына. РАСПУТРЭЦЬ зак., экспр. Разленавацца. Зусім распутрэў, нічога не хоча рабіць. Лазы Тал. РАССАСУЛІВАЦЬ незак. Марудзіць, цягнуць час. Хваціць рассасуліваць, ехаць нада. Мазалава Віц., Канашы Гар, РАССТАЩСЯ зак. Развітацца. Доўга не мог расстаціся з імі, але ж дадому трэба было ехаць. Стаі Леп. РАССУСОЛІВАННЕ н. Пустыя, бессэнсоўныя размовы. Няма канца твайму рассусдліванню. Урбаны Брасл. РАССУСОЛІВАЦЬ незак. Доўга i бессэнсоўна гаварыць. Як пачне рассусоліваць, рот не закрыеш. Папоўка Сен. Параўн. размандыківаць, рассямёнькаваць. РАССЯМЕНЬКАВАЦЬ незак. Весці доўгія бессэнсоўныя размовы. Любіць рассямёнъкавацъ, канца яе байкам няма. Палата Пол. Параўн. размандыківаць, рассусоліваць. РАСТАРОШЦЬ, РАСТРОШЦЬ зак. Размарозіць, даць магчымасць адтаць чаму-н. Растардпіла халадзільнік, ажна на пол пайшло. Валынцы В.-Дзв. Растропіла халадзільнік, вады налілося на пол. Валынцы В.-Дзв. РАСТВО гл. РАЖАСТВО РАСТРОШЦЬ гл. РАСТАРОПЩЬ РАСТУПЫРЫЦЬ зак. Расчыніць, адчыніць. Чаго ты дзверы раступырыў, холодна ўжо ў хаце стала! Не май месяц/ Абруб Глыб. Параўн. раззяпіць у 1 знач., расплікнуцъ, расхампіць
Дадатковыя словы
месяці, развадўха, расплікнўцъ, распўскі, рассасўліваць
3 👁