Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
непаваротлівы чалавек. Хоць i стары раскарака, a падойдзя ціхонька i ўсё паробіць. Зароўе Леп. РАСКАРАЧ м. Палатняная торбачка. Ставілі ў раскарач яду мы c мешкай, якую я несла ў поле да бацькі. Дуброўна. Раней бабуля часта ткала, дык столькіраскарачаў засталося! Барсукі Дубр. РАСКАРАЧКА гл. РАСКАРАКА РАСКАРАЧЫЦЦА зак., экспр. Стаць на карачкі, выконваючы якую-н. работу; сагнуцца, прыняць нязручную позу. Што ты тут раскарачылася, не прайці ніяк. Ноўка Гар. РАСКАРЁКА, РАСЬКЯРЭКА аг., груб. Няўклюдны, непаваротлівы, нязграбны чалавек. Не дзеўка, а раскарёка нейкая расцецъ. Ноўка Гар. Раськярэка ты, хто ж так робіць?Атыйдзіся, я лепш сама зраблю! Сахнавічы Глыб. РАСКАТАШКІ толькі мн. Пячэнне з раскатанага цеста. Раскатанікі гатовілі раныиэ ўкусныя.. Коўзаны Паст. РАСКЁПШВАЦЬ незак. Расшчапляць, рассякаць (пра дровы). Унук дровы раскёпліваў. Ульянаўка Беш. РАСКІДАЦЦА зак. Размокнуць, раскіснуць (пра дарогу). Дарога як раскідаецца, то не паедзеш. Фадевічы Паст. РАСКІРДАШ м. Беспарадак, адсутнасць парадку ў чым-н. Развіла раскірдаш у комнаці. Лужасна Віц. Параўн. разбур, разгірэк, роіла, рэдар. РАСКІРЭЧЬІЦЦА зак. Паваліцца, раскінуўшы ногі. Ішла да калодзежа ды якраскірэчылася! Папоўка Сен. РАСКОПКІ толькі мн. Месца, дзе высечаны лес. Раней там лес быў, а цяпер - раскдпкі. Лескавічы Шум. РАСКРАТАЦЦА зак. Расхадзіцда пасля доўгага ляжання ці сядзення. Нада мне раскратацца, а то балець будуць ногі. Леднікі Глыб. РАСКУДЛАНЫ дзеепрым. Раскудлачаны, Раніцай глянеш на сябе - такая раскудланая! Чырына Дубр. Прыйшоў ноччу з гулянкі, стаіць у сенцах раскудланы. Кветча Леп. РАСКУБРЫЦЬ зак. Раскрыць, распячатаць. А такі ж цікаўны! Усе каробкі да адной раскубрыў. Папоўка Сен. РАСКУГОЛ IЦЦА зак. Расхвалявацца, засмуціцца; расплакадца. Чаго тыўжораскугдлілась? Што здарылась? Анэліна Тал. РАСОЛ1 м. Суп, звараны на аснове капуснага расолу. Расол вару, раблю яг о з капуснага соку, дранай картошкі, троху мяса - смачна. Швэплі Докш. РАСОЛ2 м. Гнаявая жыжка. Расол кожны дзень з хлеву вычэрпваеш, а яго апяцъ поўна. Евіна Г ар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разбўр, раскўбрыў
3 👁
 ◀  / 359  ▶