Старонка 223
◀ / 359 ▶
Дворнава Шарк. Два гады збіралі грошы на разніцу. Таўкіні Шарк. Разніца перастала працаваць пасля дажджу, можа заржавела? Мікалаёва Міёр. РАЗНОДАНЫ дзеепрым. Знішчаны, ліквідаваны. Пасля вайны ўсе нашы калхозы былі разноданы. Германавічы Шарк. РАЗНОСКА ж. 1. Сумка. Вазьмі разноску і схадзі за хлебам у аўталаўку. Сухавержжа Міёр. Калі ішла ў магазін, дык забыла сваю разноску. Крывое Сяло Шум. 2. Кашэль, вялікая кашолка. Калі пойдзеш у лес, разноску сваю бяры. Дразды Беш. Вазьмі з сабой разноску, болей яблыкаў назбіраеш. Коравічы Чаш. 3. перан. Паштальёнка. Многа ўсякага тавару, газет і пераводаў перацягала вясковая разноска. Вісяты Міёр. РАЗОЎКА ж. Гатунак пшанічнай мукі. Панабіралі людзі разоўкі і аўсянкі. Грышаны Віц. РАЗРАБІЦЦА зак., неадабр. Растаўсцець, распаўнець. Гэта ж трэба было ёй так разрабіцца. Сар'я В.-Дзв. РАЗРАБІЦЬ зак. Распусціць на ніткі. Разрабіць кофту. Верацеі Шарк. РАЗРУХАЦЦА зак. Разварушыцца, расшавяліцца. До ляжаць! Када ты ўжо разрухаешся і на вуліцу пойдзеш? Казімірова Пол. РАЗСУПОНІЦЦА зак. Распрануцца. Я ужо разсупонілась, лень мне назад апранацца. Кутняны Пол. РАЗУМЕЦ м., РАЗУМУТА аг., іран. Разумнік, разумны чалавек. Зайдзі да майго суседа. Ён жа такі разумута. Ахрэмаўцы Брасл. Такі ты і разумец, а хата ў цябе крывая, на рамонт зарабіць не можаш. Чырына Дубр. РАЗУМІЦЦА незак. Неапраўдана, недарэчна дэманстраваць свае разумовыя здольнасці, не лічыцца з поглядамі іншых (часцей з адмоўем не). Не разумíся ты дужа там, дзе ні нада. Ноўка Гар., Лужасна Віц. РАЗЯПІЦЦА зак., экспр. Сварыцца, моцна крычаць. Калі мая свякруха разяпіцца, то ўжо доўга не сунімеш. Папоўка Сен. Параўн. ◊ раўці дзіччу ў 1 знач. ◊ РАЗЯПІЦЬ ЗЯПУ Дзівіцца з чаго-н. Усе як убачылі маладую, дык разяпілі зяпу. Сваташыцы Дубр. РАЙДЫ толькі мн. Калёсы з высокімі драбінамі па баках, якія служаць для перавозкі сена. Наладзь райды, заўтра сена вазіць трэба. Юнькі Паст. Вазілі сена на райдах. Дворнава Шарк. Грузілі сена на райды. Клінавое Шарк. ○ РАК ЗЕМЛЯНЫ м., заал. Мядзведка, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Пад пнём знайшлі землянога рака. Біцялёва Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶