Старонка 222
◀ / 359 ▶
РАЗГОНКА ж. Працэс акучвання бульбы. А ўчора на полі дзед разгонку рабіў. Чарневічы Глыб. РАЗДЗЕЛКІ толькі мн. Перагародкі ў пячной трубе, калі ў дымаход зроблены выхады з дзвюх печаў. Дарэмна ў вашым дымаходзе зроблены раздзелкі. Чарневічы Глыб. РАЗДЗЁРГВАЦЬ незак. Прарэджваць (пра агародныя расліны). Калі расліны часта растуць, іх нада раздзёргваць. Доўжа Віц. Параўн. радзіць, рядзіць. РАЗЗУДЗІЦЦА зак., экспр. Шырока размахнуцца, разгарнуцца. Глядзём, а вакол нас нешта лятаець, усё роўна як дзяўчаты фартухамі раззудзілісь. Баршчоўка Віц. РАЗЗЯПІЦЬ зак., экспр. 1. Шырока расчыніць, раскрыць. Раззяпіла дзверы, зачыняй, а то наляціць мух. Валосава Тал. Параўн. расплікнуць, раступырыць, расхампіць. 2. груб. Разявіць (рот). Што глядзіш, рот раззяпіла? Чырына Дубр. Параўн. разініць. РАЗІНІЦЬ зак. Разявіць (рот). Як разініць Ваўчок, сабака наш, ляпу, дык і ад ваўка не адлічыць. Задзетуні Віц. Параўн. раззяпіць. РАЗІЦА ж. Розніца. Якая разіца, хто дзе жыве. Свіраны Паст. РАЗЛАПУШЫЦЦА зак., экспр. Рассесціся. А яна як разлапушыцца на лаўцы, дык, кроме яе, ніхто туды больш не сядзіць. Старое Лядна Леп. Параўн. раскапусціцца. РАЗЛАТЫ прым. Лапавухі (з вялікімі адтапыранымі вушамі). Вушы тваі разлатыі надзяру січас. Канашы Гар. РАЗЛУЧНІК м. Разведзены мужчына. Мая дочка выхадзіла замуж за разлучніка. Мы ўсёй сям'ёй проціў былі. Турлы Паст. Параўн. развадзень. РАЗЛУЧНІК м. Сепаратар. Маці зліла малако ў разлучнік. Груздава Паст. РАЗМАЗНЯ ж. Каша з нацёртай, як на дранікі, бульбы, запраўленая салам. Размазню ў печ паставіла, хай утушываіцца. Гарбачэва Рас. РАЗМАНДЫКІВАЦЬ незак., груб. Многа гаварыць, разважаць над чым-н. Вы лучшы не размандыківайце, а работайце. Ахрэмаўцы Брасл., Янкі Докш. Параўн. рассусоліваць, рассямёнькаваць. РАЗМОЛЬШЧЫК м. Млынар, работнік у млыне. Трэба ж размольшчыку схадзіць, мукі набраць. Бешанковічы. РАЗНА прысл. Па-рознаму. Лавіць рыбу можна разна. Крывое Сяло Шум. РАЗНАМЁТ м. Рознакаляровасць, стракатасць. Відзіш, які разнамёт на яе пасцілках, ажно ў вачах дзелаіцца раба. Мішкавічы Шум. РАЗНІЦА, РАЗНІЦА, ж. Сячкарня, прыстасаванне для змяльчэння травы ці саломы. Траву сама лепш рэзаць разніцай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶