Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПЯРЭЧКА ж. Загон, участак ворнай зямлі, які размешчаны ўпоперак поля. Пярэчкуўчора тракторам узаралі. Узмёны Міёр. ПЯРЭЧКІ ми. Парэчкі. Летась пярэчак не дужа зашмат было. Ветахмо Докш. Не еш пярэчкі: яны ж зялёныя яьимэ. Камаі Паст. ПЯСЮПОК гл. ШСКАЛЁНАК ПЯСОЧНЫ прым. Пясчаны. Пясдчнае места там гртер стала не праехаць ніяк на машыне. Ласкаўшчына Глыб. Да самого леса дорога пясдчная будзе. Касцюкі Докш. ПЯСТКА, памянги. ПЯСТАЧКА ж. Жменя. Дайце пястку вун тых ледзянцоў. Іказнь Брасл. Усып мукі пястачку. Лужасна Віц. Хоць пястачку ягод сабярі. Ноўка Г ар. ПЯСТОТА, ПЯСТУШКА1, ПЯСЧОНЖ гл. ПЕСТУН ПЯСТРУШКА ж. Стронга, фарэль. Я большой за ўсё люблю пяструшку. Бешанковічы. ПЯСТУНКА, ПЯСТУШКА2 ж. Калыханка, кароценькая песенька для дзяцей. Пястунку на ноч пяю ўнучке. Старое Лядна Леп. Сынок мой усе пястушкі мае помніць, успамінае часта i свайму малому. Чэрнева Брасл. Бывала, пакуль дзяцей паукладзеш, дык гадзіну пястушкі пяяеш. Іванск Чаш. ПЯСЦЩЬ незак. Песціць, лашчыць, галубіць (дзіця). Хоць i адно дзіця, але ўсё роўна не трэба пясціць. Слабада Докш. ПЯСЧАНКІ мн. Грыбы, якія растуць на пясчаным месцы, курачкі. У нашым краі самыя хадавыя грыбы - пясчанкі. Зачэрня Лёзн. ПЯСЧУГА, ПЯСЧУРА, ПЯСЧЫНА ж., экспр. Пясчаная неўрадлівая глеба. На такую пясчугу згадзіліся - што ў іх там вырасце? Мілашы Брасл. Адна пясчуга, нічога не вырасце. Ульянавічы Сен. На гэтай пясчуры расці не будзе нічога. Алексінічы Сен. За лесам не садзім бульбу ўжо: адна пясчына там. Бярозаўка Докш. Параўн. пустуня. ПЯТАРА ліч., зб. Пяцёра. Пятара нас тады было. Новыя Вайханы Г ap. ПЯТКА ж. Зародак зерня. Жыта адцвіло, пятка ўжо ёсць. Сяляўшчына Рас. ПЯТЛЕЎКА ж. Пытляванка, пытляваная мука. Бабка мая покойная хлеб з пятлёўкі ўсё рабіла: бедна жылі мы тады. Шаркаўшчына. Параўн. прастамалка. ПЯТНАСТКА, ПЯТНАСТОЎКА, ПЯТНОСТАЎКА гл. ПЕТНАСТОЎКА ПЯТРЭЦЬ незак. 1. Сохнуць, вянуць, трацячы вільгаць. Агурочнік нешта рана пятрэць начаў. Свольна В.-Дзв. Параўн. прычаўрыць. 2. перан. Сохнуць, чахнуць, станавіцца слабым, нядужым (пра чалавека). На вачах дзи{ятка пятрэла ад хворобы. Гарадзец Леп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзй{ятка, пустўня, пястрўшка, пястрўшку, пястўнку, пястўшкі, пясчўга, пясчўгу, пясчўры
4 👁
 ◀  / 359  ▶