ПЯРЭБІРАК м. Не ўкладзены добра i не прыціснуты пласт сена ці саломы ў стозе. Толькі ў заднім стозе пярэбірак уніз дужа звісаў. Ластавічы Глыб. ПЯРЭБРЫНКА ж. Рабро, дугападобная вузкая коець, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Пярэбрынку, відаць, зламала яму устаць не можыць. Нурава В.-Дзв. А схуднела ж як - усе пярэбранкі можна убачыць. Гарадзец Шарк. ПЯРЭВІСЛА, ПЯРЭВЯСЛА гл. ПЕРАВЁСЛА ПЯРЭДАЙКА гл. ШРЯДОЙКА ПЯРЭДЫХ гл. ГПРЯДЬІХ ПЯРЭЖАК м. Сенцы. Бывала, што ў пярэжак курэй бралі на зіму. Пецькі Дубр. Параўн. прывень, прыхддка, прыходня. ПЯРЭЖНІ прым. Пярэдні, які размяшчаецца наперадзе. На пярэжняй полцы паглядзі свой інструмент. Ласкаўшчына Глыб. ПЯРЭЗАЎКІ, ПЯРЭЗВА, ПЯРЭЗВЫ гл. ПЕРАЗОЎ ПЯРЭКА ж. Перашкода. Столькі мне трэба было перажыцъ, адны пярэкі кругом былі. Фарынава Пол., Матырына Уш. ПЯРЭКАЦЦА незак. Пярэчыць, не згаджацца, сварыцца з кім-н. Павыганяў усіх дзяцей з хаты, каб не пярэкаліся з бацькам. Казімірова Пол. Чаго ты ўвесь час пярэкаешея са мною? Старое Сяло Уш. Параўн. пякацъ. ПЯРЭКРУТКІ мн. Скручаныя месцы ніткі ці вяроўкі. Не вяроўка, а адны пярэкруткі. ВоўкаўшчынаГлыб. ПЯРЭЛЕТАК м. Пералегак, цяля паўгадавога ўзросту. У нас бычок-пярэлетак. Слабада Дубр. ПЯРЭМЕСЛА, ПЯРЭМІСЛА гл. ПЕРАВЁСЛА ПЯРЭПЛАТ м. Пляцень. Пярэплат з зімы ўжо разваліўся. Старнікі Глыб. ПЯРЭПЛАТЫ толькі мн. Прыстасаванне з жэрдак для сушкі снапоў. Пярэплаты з зяцем паставілі, а ячмень пасля абеду укладываць буду. Латышы, Стрынадкі, Чарневічы Глыб. Пярэтаты тааніцай запоўнены. Гута Паст. ПЯРЭПУСК м. Перапалох, сполах. Во пярэпуск быў тады пабеглі хто куды! Замошша Тал, ПЯРЭСМЫК м. Града, рад невялікіх узгоркаў, парослых кустоўем. Як пярэсмык пералезлі, так i суніцы знайшлі адразу. Груздава Паст. ПЯРЭХЛЯ ж. Дах. Пярэхлю шыхверам гадоў дзесяць як накрьілі. Панізоўе Арш. ПЯРЭХРЫСЦЬ аг.} асудж. Бязбожнік, чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне. Пярэхрысць гэты не толькі Бога, a i бацьку свайго прадасць. Макараві чы Докш
3 👁