Старонка 205
◀ / 359 ▶
ПЧОЛЬНІК м. Пчаляр. Пчольнік, а мёду хоць бы калі проста так даў. Толькі за грошы. Замошша Брасл. ПЧОЛЬНІК, ПЧЭЛЬНІК м., ПЧЭЛЬНЯ ж. Пасека, пчальнік. Вунь твой кот, каля пчольніка сядзіць. Паўазер'е Беш. У пчэльніку буду ліпу садзіць і верх яе затым зламаю, штоб яна кусцілася. Рой на яе сядзіць, а мне яго будзіць лягчэй у раёўню зняць. Азёркі Гар. У абед пчэльнік быў пусты, як вымер. Лескавічы Шум. На пчэльню, дзетка, не хадзі: пчолы пакусаюць. Радчонкі Гар. ПШАНІЧЫШЧА ж., ПШОНІЧНІК м., ПШЭНАЎЕ н. Іржышча, поле, на якім зжалі пшаніцу. Стог злажылі на пшанічышчы. Дразды Беш., Пралетарыя Уш. Пшонічнік абараць трэба. Шарагі Міёр. Пустое ўжо пшэнаўе стала. Крупяжына Сен. ПШАННЫ, ПШОННЫ, ПШОНЫ, ПШЭННЫ прым. Пшанічны. Пшанная мука белая. Селішча Уш. Кашкі пшоннай увечарі зварім. Канашы Гар. Пшоныя бліны пяку. Заполле Беш. На поле нам кашу пшоную прывозілі часта. Ваўкалата Докш. Пшэнную муку з новага мяшка бяры. Магуны Паст. ПШОНІК, ПШОННІК м. Блін, спечаны з пшанічнай мукі. Пшонікі ў печы добра палучаюцца. Заполле Беш. Хадзі пшонікаў маіх паспрабуй. Шыці Шарк. Пакуль печ уранку топіцца, пшоннікі спяку свайму хазяіну. Бортнікі Глыб. Мама часта нам пшоннікі з сабой у школу давала. Шантары Докш. ПШОНІЧНІК гл. ПШАНІЧЫШЧА ПШОНКА ж., ПШЭНКА ж. 1. Крупы з проса. Пакет з пшонкай у стале ў карідорі стаіць. Мазалава Віц. Забыла пшонкі ціплятам купіць. Канашы Гар. Прывязі пшэнкі, а то цыплят карміць нечым. Рэпухава Арш. 2. Прасяная каша. Як у арміі служыў, пшонку часта давалі. Лужасна Віц. Пшонкі як пад'ясі, дык цэлый дзень дзержыць. Ноўка Гар. ПШОНКА ж., ПШОННЕ н., зб. Салома са сцёблаў пшаніцы, якія застаюцца пасля абмалоту. Жытняй саломы ўжэ німа, дык пшонку будзім на подсціл браць. Заазер'е Гар. Пшанічную салому ў нас пшонкай завуць. Ходцы Сен. Пшонку сёлета рана з поля прыбралі. Шасцярні Уш. Пшонку дождж мочыць на полі другі дзень. Дуброва Шум. Пшонне ў снапы звяжам. Грыцы, Папшычы Глыб. ПШОННЫ, ПШОНЫ гл. ПШАННЫ ПШЧАЛА, ПШЧОЛА, ПШЧОЛКА гл. ПЧАЛІНА ПШЫКАЎКА ж. Пырскаўка, прыстасаванне для распырсквання чаго-н. Дзізадарант выкінуць нада: пшыкаўка зламалася. Сокарава Беш. ПШЫКНУЦЬ незак. Пырснуць, распыліць што-н. Пшыкнулась духамі перад дарогай. Сокарава Беш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶