Старонка 177
◀ / 359 ▶
ПРАШТРАПІЦЦА зак. 1. Правінаваціцца ў чым-н. Праштрапілася дзеўка, нарадзіўшы без мужа. Анэліна Тал. Праштрапіўся мой сын: доўга не мог грошы аддаць, што задалжаў быў. Канашы Гар. 2. Аказацца ў нявыгадным для сябе становішчы. Праштрапіліся мы на базарі, бульбу прадаваўшы. Вярэчча Гар. Праштрапіўся ты з машынай: можна было і болей узяць за яе. Казловічы Гар. ПРАШЧАВАЙЦЕ выкл. Бывайце, да пабачэння (як формула развітання). Ну, прашчавайце, будзем жывы – звідзімся. Калышкі Лёзн. ПРАШЧАЛІНЫ мн. Вечарынка, урачысты вечар з прычыны адыходу хлопца на службу ў войска. Ці пойдзіш к другу на прашчаліны? Вярэчча Гар. Запрасілі на прашчаліны даўно. Ульянавічы Сен. Параўн. праводзіны. ПРАШЫКАЦЬ зак., экспр. Патраціць усе грошы. Прашыкала ўсю пенсію ў магазіне. Празарокі Глыб. Параўн. прагайдамашыць, праерыць прашмыльгаць. ПРАЯВА аг., асудж. Распусны, непаслухмяны чалавек, свавольнік (звычайна пра дзіця). З такой праявай я не застануся на цэлы дзень – сама глядзі свайго дзіцёнка, раз васпітываць не ўмееш, як нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. Не ўнук, а праява: робіць, што ўздумаіцца. Канашы Гар. Ужо сабралася гуляць, праява: у горад паедзе, даўно не была. Замачак Чаш. ПРІБАМБАСЫ, ПРЫБАМБАСЫ толькі мн. 1. Начынне, набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы. Тут во сваі прібамбасы мой мужык кладзець: малаткі, гвоздзі, жалеззе ўсякае. Лужасна Віц. Складзі прыбамбасы свае. Азярок Арш. 2. Сукупнасць прадметаў касметыкі. А божа ж мой, колькі ў яе прыбамбасаў усякіх, каб красату наводзіць! Латыгаль Сен. ПРІБАНІК, ПРІБАННІК гл. ПРАДБАНІК ПРІБАРАЗДАК гл. ПРАБАРАЗДАК ПРІБАРАХЛІЦЦА, ПРЫБАРАХЛІЦЦА зак., экпр. 1. Прыадзецца, набыць сабе новую адзежу. Саўсім ужэ абнасілася, паеду ў горад, прібарахлюся к унучкінай свадзьбі троху. Канашы Гар. На базар паедзім: прыбарахлімся трошку к лету. Белая Ліпа Сен. 2. Модна, прыгожа апрануцца. Бачу, прыбарахлілася. Пойдзеш некуды? Славені Тал. Саседка наша во некуды прыбарахлілася, на ранішні аўтобус пабегла. Вяцера Чаш. Параўн. прыстроіцца, прычапурыцца. ПРІБІРАЦЬ, ПРЫБІРАЦЬ незак. Упраўляцца па гаспадарцы, даглядаць гаспадарку. Пайду на двор прібіраць, пакуль не цёмна. Мазалава, Навасёлкі Віц. Зімой увечарі рана прібіраць ідзём. Канашы,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶