Старонка 176
◀ / 359 ▶
ПРАЦІЎКА аг., лаянк. Паганец, дрэнны, подлы чалавек. З гэтай праціўкай ніхто з нашых баб і звязвацца не хоча. Сабалі Чаш. Параўн. псотнік. ПРАЦУДЭРА аг., экспр. Дзівак, чалавек з незвычайнымі звычкамі, поглядамі; выдумшчык. Ну і працудэра: як выдумае, дык выдумае. Чарневічы Глыб. Параўн. прычуддзе. ПРАЦЫЦЫРАВАЦЬ зак. Абгаварыць, нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н. Бабы ў нас толькі і могуць што працыцыраваць адна адну. Груздава Паст. ПРАЦЯРОБКА ж. Працярэбліванне. Працяробка ідзе – гэта лінейку сякуць. Гарэлькі Дубр. ПРАЧОС м. Прагаліна, не зарослае дрэвамі месца ў лесе. Управа зварочвай, а там прачос будзе. Суднікі Арш. Параўн. прагалец, прарэх, пустоша. ПРАЧУТКІ мн. Чуткі, весткі пра каго- ці што-н. Прачуткі пра яе нехарошыя ходзяць. Зубава Арш. З вайны пра дзеда ні чуткі ні прачуткі не было. Астроўна Беш. ПРАЧУХАНКА, ПРАЧУХОНКА ж., экспр. Праборка, вымова за што-н. Прачуханку ён ужэ ад міне палучыў. Вярэчча Гар. Вечарам устрою табе прачухонку. Грышына Рас. Параўн. пытка. ПРАЧУХАЦЦА, ПРАЧХАЦЦА зак., экспр. Працверазіцца пасля сну (пра п'янага чалавека), праспацца. Мой мужык дык толькі на другі дзень пасля п'янкі той прачухаўся. Заполле Арш. Прачхаецца і зноў глядзіць, каб дзе напіцца. Акцябрскі Чаш. ПРАЧХНУЦЦА зак. Прачнуцца, прабудзіцца. Прачхнулася я раненька тады. Ляды, Опліса Брасл. Прачхнуўся ён, як у горад уехалі. Полымя Сен. Прачхнуўся ў кумавай хаце. Селішча Уш. ПРАЧЫХАЦЦА зак. Прачухацца, прачнуцца, прыйсці ў сябе. Толькі прачыхалася – і за работу. Брыжынкі Міёр. ПРАЧЫХАЦЦА незак. Прачынацца. Прачыхаюся ранічкай – аж бачу: кот на стале каля місак спіць. Чарневічы Глыб. ПРАШКІ мн. Выдумкі, глупства, хлусня. Усё гэта прашкі, нікога ты ні слухай, у цябе свая галава на плячах. Мішкавічы Шум. ПРАШМАНАЦЬ зак., экспр. Перабраць, ператрэсці, перагледзець (рэчы). Трэба прашманаць усё адзенне ды павыкідваць нянужнае. Проземля Чаш. ПРАШМЫЛЬГАЦЬ зак., экспр. Бяздумна, без патрэбы растраціць грошы. Прашмыльгаў кароўку за месяц, усё развёў, што было. Стар Арш., Акцябрскі Чаш. Параўн. прагайдамашыць, праёрыць, прашмыльгаць, прашыкаць. ПРАШТАБНАВАНЫ дзеепрым. Прашыты, прастрочаны. Джынсы жоўтымі ніткамі праштабнаваны – во мода пайшла! Папіна Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶