Старонка 174
◀ / 359 ▶
ПРАСТАЎЛЯЦЬ незак. Прабіраць, лаяць, абгаворваць пры ўсіх. І давай прастаўляць яго за сталом. Кублічы Уш. ПРАСТАЦЬ зак. Змарыцца, стаміцца. Так прастала, бульбу капаўшы. Дзёрнавічы В.-Дзв. Так к вечару прастала, з ног валюся. Фарынава Пол. Параўн. паўходвацца. ПРАСТРОЧАНЫ прым. Пра тавар, прадукт, у якога скончыўся тэрмін ужывання. Зноў прастрочанае малако прадаюць. Пераброддзе Міёр. ПРАСТРОЧЫЦЬ зак. Прапусціць, упусціць, не выкарыстаць што-н. своечасова. Прастрочыла аўтобус сёння. Бортнікі Глыб. Прастрочылі час толька: раней нада было садзіць бульбу. Мазалава Віц. Каб мне кіно сваё не прастрочыць! Спігальшчына Міёр. Параўн. прагапіць у 1 знач. ПРАСТЫЛЫ дзеепрым. Які стаў халодным, астыў. Не хочаш зараз супу, дык будзеш тады прастылы есці. Шыбекі Арш. ПРАСТЫН м. Прасціна. І сама бабка ідзе і прастын нясе. Кветча Леп. Параўн. прасцірадла ў 1 знач. ПРАСТЫЦЬ зак. Астыць, зрабіцца халодным. Вынімі суп з печы, каб прастыў. Расходна Сен. ПРАСТЭЙ прым. Чорны, з аржаной мукі (пра хлеб). Ці ёсць хлеб прастэй у магазіне? Межава Арш. ПРАСЦІРАДЛА ж. 1. Прасціна. Прасцірадлы раней самі шылі. Пліса Глыб. Учора з дачкой усё пасціралі: і бяльё, і прасцірадлы, і наўлечкі. Мельніца Шарк. Параўн. прастын. 2. Посцілка, покрыўка. Гляджу, аж канапа ў яе маёй прасцірадлай засцелена. Груздава Паст. Накрый ложак прасцірадлай. Груздава, Магуны Паст. ПРАСЦЯЦКІ прым., экспр. Няхітры, прастадушны, адкрыты (пра чалавека). Не бойся, ён прасцяцкі чалавек. Селішча Уш. ПРАСЯНІК м. Верабей. Прасянікаў на яблыньку колькі пасела! Ураджайная Глыб. ПРАТАЛКІ мн. Праталіна, месца, дзе растаў снег. Праталкі каля дому ўжо паявіліся. Узмёны Міёр. На полі ўжо праталкі ёсць. Шпакоўшчына Пол. Як праталкі паяўляюцца, мы босыя бегаем. Кудзіны Гар. ПРАТАНКІ толькі мн. Хованкі, дзіцячая гульня, у якой адзін шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся. Ці пойдзем у пратанкі гуляць? Цілеўцы Міёр. ПРАТАНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці (у складзе праклёну). Каб яна пратанула, падманшчыца такая! Селішча Арш. ПРАТАПЛЯЦЬ незак. Нямоцна паліць у печы з мэтай абагрэву памяшкання. Зімой нада ў бані і пасярод нідзелі пратапляць, каб цёпла было, як суботу мыімся. Канашы Гар. Пратапляць сёння ўжо не буду. Груздава Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶