Старонка 166
◀ / 359 ▶
ПОШАР м. Табака, травяністая расліна з пахучымі кветкамі. Сусед насадзіў у гародзе сабе шмат пошару: ніяк курыць не кіне. Балаі Паст. ПОШАСЦЬ ж. Непрыемныя, страшныя здарэнні, беды. Пошасць нейкая найшла на яе сям'ю, як мужыка забілі. Дворышча Рас. ПОШАЎКА ж. Навалочка; чахол для падушкі. Пошаўку на падушку спецыяльную пашыла. Абруб, Каралевічы, Ласкаўшчына Глыб. ПОШЛІНА ж. Пошасць, хвароба, эпідэмія. На курэй напала пошліна. Мікалаёва Міёр. ПРАБАРАЗДАК, ПРІБАРАЗДАК м. Пратаптаная паміж градкамі ці барознамі сцежка. Вада ў прабараздках стаіць. Ткачы Гар. Ідзі па прібараздку – і выйдзеш у канец гарода. Ноўка Гар. Прібараздкі зараслі – палоць нада. Лужасна, Мазалава Віц. Параўн. прыградак, прыграднік, прымежак, прылешак. ПРАБЕЛ м. Прабел у памяці. Я старая – прабёлы ўжэ ў міне. Езярышча Гар. ПРАБОЙНІК м. Прабой. Прабойнік на дзвярах быў сарваны. Лісуны Арш. ПРАВАВАЦЦА незак. Даказваць сваю праўту, пераконваць у сваёй праваце. Свякроў мая нікому, бывала, не змоўчыць, усё прававалася з людзьмі. Яроненкі Гар. Параўн. правіць у 2 знач. ПРАВАЛ м. Размытае вадой месца на дарозе. Сеялка ніяк не магла праехаць праз правал. Клясціцы Рас. ПРАВАРОК м. Прыстасаванне, апарат для вырабу самагону. Ля праварка дымок клубіўся. Іванск Чаш. ПРАВАРЫНА ж. Стойла, адгароджанае месца ў хляве для свойскай жывёлы. Праварына малая стала для цялятка. Свольна В.-Дзв., Рудня Пол., Матырына Уш. Параўн. прігарадка, прыгародка. ПРАВЕД м. Праведванне, наведванне каго-н. Да брата ў правёд во еду. Ноўка Віц. ПРАВІЦЦА незак. Выздараўліваць, папраўляцца пасля хваробы. Сёння, гляджу, мая малая правіцца пачала. Лужкі Шарк. ПРАВІЦЬ незак. 1. Апавядаць, расказваць. Бабуля ўсё правіла, як ад немцаў уцякалі. 2. Даказваць, пераконваючы ў сваёй праваце. З унукам рады ніякай не дам: сваё толькі правіць мне, а слухаць не хочыць. Кулакова Віц. А ён сваё толькі правіць, не слухаіць нікога. Канашы Гар. Параўн. прававацца. ПРАВІЦЬ незак. Рамантаваць, праводзіць рамонт, чыніць што-н. Бацька ў гараж нешта правіць пайшоў. Мазалава Віц. Павязу цілівізар правіць у горад. Брыжынкі Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶