Старонка 164
◀ / 359 ▶
ПОРХАЎКА ж. Сняжынка. Порхаўкі абляпілі ўвесь твар, пакуль даехаў. Мілашы Брасл. Параўн. поршань. ПОРХАЎКІ толькі мн. Сухія дровы. Порхаўкі скора ў печы разгараюцца. Рошчына Сен. ПОРШАНЬ ж. Дробны сняжок. Сёння цэлы дзень поршань сыплецца. Мілашы Брасл. Параўн. порхаўка. ПОСІК м. 1. Мачавы пузыр. Посік застудзіла, бо не апраналася. Залессе Глыб. 2. Мачавы пузыр свойскай жывёлы, начынены ліверам. Суседка дык мая посік з пячонкі, почак і лёгкага начыняе. Кавалі Глыб. Трэба посік начыніць, з'ядуць за мілую душу. Завер'е Брасл., Надазер'е Глыб., Жарцы Леп., Замачак Чаш., Буеўшчына Шарк. ПОСЛАЎКА ж. Чутка; плётка. Пусцілі послаўку пра суседку, быццам мужыка свайго кінула. Кубелеўшчына Шарк. Параўн. плёцця. ПОСЛІ, ПОСЛЯ 1. прысл. Пасля, потым. Послі ў магазін сходзіш. Казловічы Гар. Послі сталі зажывацца патроху, строілі хату. Папшулі Міёр. Послі напішаш, лажыся спаць сёння. Равяцічы Тал. Ідзі, а ў хаце посля прыбярэш. Залессе Глыб. Сразу ж п'яніцамі не становяцца, а посля распіваюцца. Лонск Шарк. 2. прыназ. Пасля (выражае часавыя адносіны і ўжываецца пры назвах адрэзкаў часу, падзей і інш., услед за якімі што-н. адбываецца). Снег пайшоў послі абеду. Мазалава Віц. Дом мы посля вайны строілі. Барсукі Дубр. о ПОСНАЕ МАСЛА н. Алей. Усё цяпер на посным масле жарым, не так, як раней. Расходна Сен. Салат запраўляю посным маслам: кажуць, што палезна. Бачэйкава, Сініцы Беш., Бароўка В.-Дзв., Сакольнікі Віц., Азярцы Глыб., Слабодка Леп., Сасноўцы Шарк. ПОСНІЦА ж., абрад. 1. Пост, перыяд устрымання ад скаромнай ежы. Посніца скора начнецца. Канашы Гар. 2. Посная, не скаромная страва. Елі пасля вайны мы адну посніцу. Янава Тал. ПОСНЫ прым. Неўрадлівы, бедны на пажыўныя рэчывы (пра зямлю, глебу). Зімля тут посная – удабряць будзім сёліта. Мазалава Віц. ПОСТАЦЬ ж. Паласа поля, якую займае адна жняя ў працэсе жніва. Постаць на полі заўсёды шырокую займала, не бегла ўперад усіх. Кавалі Глыб. ПОСУДАК м. Посуд. Ваду на посудак бяры з печкі. Сардыкі В.-Дзв. ПОСЦЕЛЬ гл. ПОДСЦІЛЬ ПОСЯЧ ж. Просека. На посяч хадзіла, малін сабрала. Абруб Глыб. Параўн. пролабка. ПОТАЛАК м. Столь, верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання. Я ўсігда поталак к Паскі мыю. Канашы Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶