Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПОРХАЎКА ж. Сняжынка. Пбрхаўкі абляпілі ўвесь твар, пакуль даехаў. Мілашы Брасл. Параўн. поршань. ПОРХАУКІ толькі мн. Сухія дровы. Пбрхаўкі скора ў печы разгараюцца. Рошчына Сен. ПОРШАНЬ ж. Дробны сняжок. Сёння цэлы дзень пдршань сыплецца. Мілашы Брасл. Параўн. порхаўка. ПОСІК м. 1. Мачавы пузыр. Пдсік застудзіла, бо не апраналася. Залессе Глыб. 2. Мачавы пузыр свойскай жывёлы, начынены ліверам. Суседка дык мая пдсік з пячонкі, почак i лёгкага начыняе. Кавалі Глыб. Трэба посік начыніць, з 'ядуцъ за мілую душу. Завер'е Брасл., Надазер'е Глыб., Жарцы Леп., Замачак Чаш., Буеўшчына Шарк. ПОСЛАЎКА ж. Чутка; плётка. Пусцілі пдслаўку npa суседку, быццам мужыка свайго кінула. Кубелеўшчына Шарк. Параўн. плёцщ. ПОСЛІ, ПОСЛЯ 1. прысл. Пасля, потым. Пдслі ў магазін сходзіш. Казловічы Гар. Пдслі сталі зажывацца патроху, строілі хату. Папшулі Міёр. Пдслі напішаш, лажыся спаць сёння. Равяцічы Тал. Ідзі, a ў хаце посля прыбярэш. Залессе Глыб. Сразу ж гіяніцамі не становяцца, а пдсля распіваюцца. Лонск Шарк. 2. прыназ. Пасля (выражае часавыя адносіны i ўжываецца пры назвах адрэзкаў часу, падзей i інш., услед за якімі што-н. адбываецца). Снег пайшоў пдслі абеду. Мазалава Віц. Дам мы посля войны строілі. Барсукі Дубр. о ПОСНАЕ МАСЛА н. Алей. У сё щпер на посным масле жарым, не так, як раней. Расходна Сен. Салат запраўляю посным маслам: кажуцъ, што полезна. Бачэйкава, Сініцы Беш., Бароўка В.-Дзв., Сакольнікі Віц., Азярцы Глыб., Слабодка Леп., Сасноўцы Шарк. ПбСНТДА ж., абрад. 1. Пост, перыяд устрымання ад скаромнай ежы. Пбсніца скора начнецца. Канаты Гар. 2. Посная, не скаромная страва. Еж пасля вайны мы адну посніцу. Янава Тал. ПОСНЫ прым. Неўрадлівы, бедны на пажыўныя рэчывы (пра зямлю, Глебу). Зімля тут посная - удабряць будзім сёліта. Мазалава Віц. ПОСТАЦЬ ж. Паласа поля, якую займае адна жняя ў працэсе жніва. Пбстацъ на полі заўсёды широкую займала, не бегла ўперад усіх. Кавалі Глыб. ПОСУДАК м. Посуд. Баду на посудак бяры з печкі. Сардыкі В.-Дзв. ПОСЦЕЛЬ гл. ПОДСЩЛЬ ПОСЯЧ ж. Просека. На посяч хадзіла, малін сабрала. Абруб Глыб. Параўн. пролабка\ ПОТАЛАК м. Столь, верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання. Я ўсігда поталак к Паскі мыю. Канаты Г ар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

завере, надазере, пбрхаўка, пбршань, пбсля, пбсным, пбсніцу, пбсудак, пбсяч, пбсік, пбталак, прблабка
2 👁
 ◀  / 359  ▶