ПОМАЗКА гл. ПАМАЗОК ПОМАД, ПОМАЧ1 ж. Дапамога. Не завуць мяие ў помац. Магуны Паст. Помачы ніякай ад дзяцей. Езярышча, Канашы Гар. Щ н ад а пдмач? Анэліна Тал. Ніякай помачы мне не было, як дзяцей задавала. Шчарбакі Шум. ПОМАЦКІ прысл. Навобмацак. Чаго ты там помацкі поўзаеш. Багушэўск Сен. ПОМАЧ 1 гл. ПОМАЦ ПОМАЧ 2 ж., ПОМЫЧЫ мн. Падцяжкі; шлейкі. Любіў ён тыя штаны з помаччу. Калінавая Міёр. Напяліў свае пдмъгчы. Серкавіцы Тал. ПОМЕТ м., зб. Пустазелле. Запусцілі зямлю пометам. Плісы Беш. Параўн. пынза. ПОМІН гл. ПАМІН ПОМСНІК м. Мсцівец, чалавек, які помсціць за любую крыўду. Я думала, сусед наш добры помснік, а ты яшчэ лепшы. Бельнякі Чаш. ПОМЫЧЫ гл. ПОМАЧ2 ПОПАЎЗКАМ прысл. Паўзком. Нагуяк пабіла, дык хацела ужо пдпаўзкам дамоў дабірацца. Лагі Арш. Гляджу, а яны попаузкам у канаву ад мяне. Крупяжына Сен. Немцы нападуць, а мы попаузкам па снягу ў болота. СлабадаУш. ПОПУСТУ гл. ПАПУСТУ ПОРАЗ прын. Праз, цераз. кала пороз кусты. Доўжа Віц. ПОРАМ м. Паром. У тым годзе так рака высохла, што i порам не хадзіў. Кралькі, Ферма Шум. ПОРАЎНІ прысл. Побач, поруч, блізка адзін да аднаго. Пріляж пораўні са мной. Езярышча Гар. Ідзі са мной пораўні. Вяцера Чаш. Заўсёды хай пораўні ідуць маладыя. Пачаевічы Чаш. Параўн. пдбак, потач. ПОРАЦЦА гл. ПАРОЦЦА ПОРКАЎКА, ПУРХАЎКА, ПУРХОЎКА, ПУХАЎКА ж.9 ПУХАВІК м. Порхаўка, шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл. Не бяры, гэта ж у сё поркаўкі. Котава, Хайсы Віц., Выдрэя Лёзн. Як мы былі малымі, то тупалі na пурхаўкам нагамі, а з іх дым ішоў. Гарані Гар. Пурхбукі i на полі добра растуць. Крынкі Лёзн. Кажуць, што пурхбукі толькі маладыя можна есці. Ског Сен. Пухаўкі быстра растуць. Малыя Пышнагоры Леп. Станет, бывала, нагой на пухавік, а з яг о зялёненькі дымок ідзець. Прыпернае Глыб. Параўн. пухавы грыб. ПОРКАЦЦА гл. ПАРОЦЦА ПОРТНІХА ж. Швачка. Мама мая была одна пдртніха на ўсю округу — усіх абшывала. Папкі Міёр
Дадатковыя словы
пбмац, пбмацкі, пбмаччу, пбмснік, пбпаузкам, пбраўні, пбркаўкі, пбтач, пурхбўкі, пўрхаўкам, пўхаўка, пўхаўкі
2 👁