ПЛЮГАШКА ж. Лягушка. Плюгашка як прыгнула, дык я і села. Карабанавічы Дубр.
ПЛЮДАЦЬ незак. Пляваць. Ну не плюдай жа ты на падлогу! Жукоўшчына Шарк. Параўн. плявузгаць. 2. перан., груб. Адносіцца да каго-н. абыякава, з пагардай. Плюдаў ён на гэтую дзеўку: не пара яна яму. Казяны Брасл.
ПЛЮЗГАЦЬ незак., экспр. Хадзіць дзе-н., бадзяцца. Плюзгаў недзе Мішка ўсю ноч. Антонаўка Арш. Параўн. платацца ў 1 знач., плэнтацца.
ПЛЮСАЎКА, ПЛЮСОЎКА, ПЛЮШАЎКА, ПЛЮШКА, ПЛЮШОЎКА ж. Жаночая зімовая куртка з плюшу. Плюсаўка ў мяне была цёплая. Серкавіцы Тал. Бераглі плюсоўкі, каб хадзіць на кірмаш у Дабею. Куціна Шум. Падай мне плюшаўку: холадна нешта стала. Лужкі, Ноўка Віц. Як у школу хадзіла яшчэ, мне красную плюшку купілі, а астальныі дзевачкі, у асноўным, у цілагрейках хадзілі. Лугавыя Віц. Плюшоўкі раньшы ўсе бабы ў нас насіць зімой любілі. Кулакова Віц. І дзе плюшоўка магла падзецца? Ноўка Гар. Як табе плюшоўка мая? Каўровая Дубр. Зашпілі плюшоўку. Мацюкова Глыб., Язна Міёр., Каты Шарк.
ПЛЮСКА ж. Клоп. Замучылі плюскі, маленькія, а гадкія! Нямойта Сен.
ПЛЮСОЎКА гл. ПЛЮСАЎКА
ПЛЮХІ прым. Баязлівы, палахлівы. У нас такая плюхая карова, усіх кароў баіцца. Абруб Глыб., Нямойта Сен.
ПЛЮХКІ прым. Вадкі, сыры, недапечаны. Сырнікі нейкія плюхкія палучыліся: наверна, мала мукі ўсыпала. Макаравічы Беш.
ПЛЮХЛЫ прым. Вялы, які страціў свежасць, звяў. Сёліта клюква плюхлая нейкая: відаць, на сонцы ад жары спіклася. Міхалкова Віц. А што там на гародзі, разві што гуркі плюхлыі асталіся. Канашы Гар.
ПЛЮШАЎКА, ПЛЮШКА гл. ПЛЮСАЎКА
ПЛЮШКА ж. Маленькая спечаная булачка. Плюшкі падпаліла сёння ў печы. Пашына Арш. Параўн. перапёчка ў 1 знач., пухлік, пыжык.
ПЛЮШКА ж. Гнілая бульбіна. Адны плюшкі пасля даждзя на гародзе выкапываюцца – не будзе бульбы сёлета. Зубава Арш., Анэліна Тал.
ПЛЮШКІ толькі мн. Агрэст. А плюшкі збіраю, калі яны ўжо спелыя, жаўтаватыя, бо зялёныя зубы не жвуць. Пецькі Дубр.
ПЛЮШНІК м. Плюшч, паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры. Чаго, як той плюшнік, уешся ўсё каля мяне? Пачаевічы Чаш.
ПЛЮШОЎКА гл. ПЛЮСАЎКА
76 👁