Старонка 134
◀ / 359 ▶
перавязвання снапоў, перавясла. Старыя ставілі снапы, а малыя вязалі іх паясамі. Дрысвяты Брасл. ПЕГАЯ ж. Хвароба падстраўнікавай залозы. Пегая замучыла мяне ўжо, сіл ніякіх няма. Гарадок. ПЕЖЫЦЬ незак. Выігрываць (у карты). Я ў карты добра гуляю, хоць старая, заўжды пежу. Ноўка Віц. ПЕКНЕНЬКА прысл., памянш. Прыгожа. Прыбрала ў хаце, дык так пекненька стала. Макаравічы Докш. ПЕЛЕНА, ПЕЛІНА ж. Калені. Кошку на пелену бяру і сяджу вечар. Укля Брасл. Хадзі, унучак, ка мне на пеліну. Сасноўка, Слабада Глыб., Паташня Міёр. ПЕЛЬКІ толькі мн. Грудзі. Цісне мне ў пельках дужа. Астроўна Беш. Не хадзі па марозу з голымі пелькамі, а зашпіліся. Падрукша Брасл., Барсукі Дубр., Галбея Паст., Астроўшчына Пол. ПЕЛЬНІК м. Матыка, прылада для ручной апрацоўкі зямлі. Пельнік свой забірай. Дамашы Брасл. Параўн. прапольнік, прыжуноўка. ПЕЛЮСЦІ толькі мн. Верхні край ночваў. Вада ўся вылілася праз пелюсці на падлогу. Андрэева Гар. ПЕЛЮХА ж., зб. 1. Апілкі, пілавінне. Дровы пілілі, а пелюху не прыбралі. Гарэлькі Дубр. Параўн. папілоўцы, пілаванне, пілавіны. 2. Пацяруха, пацёртае сена, салома. Пелюху запарыную свінням зімой даём. Сураўні Шум. Параўн. потрух. ПЕЛЯМБВІЦА, ПЕЛЯНДВІЦА гл. ПАЛАНДРЫЦА ПЕНДЗАЛЕТЫ мн. Басаножкі, шлёпанцы. Надзень во гэтыя пендзалеты. Паўазер'е Беш. ПЕНКНЫ прым. Прыгожы. Дзеўка пенкная. Купчэлі Брасл. Параўн. пахожы. ПЁНТАК м. Пятніца. У пёнтак свята вялікае. Белішкі Паст. ПЕНТУХ, ПЯНЦЮХ, ПЯТУН м. Певень. Вось гэты добры пентух. Серкавіцы Тал. А сын у яе, як пянцюх той: з кожным біцца гатоў. Галбея Паст. Пятун у мяне што нада, хоць часы не купляй. Дрысвяты, Слабодка Брасл. Пятун ужо глотку дзерыць. Зачарэўе, Ніўнікі Міёр. Пятун мой клюецца. Гута Паст. Параўн. пяюн. ПЕНЦЮХ м. Прыдуркаваты чалавек. Быў пенцюх пенцюхом, але безадказный ва ўсім. Богіна Брасл. Параўн. паўгловак, паўдурак, паўшабэлак у 2 знач., прітырак, прытырак. ПЕПЕЛКА ж. Попельніца. Падай мне пепелку. Сокарава Беш. ПЕРААДПАЧЫЦЬ зак. Адпачыць. Заходзілі канбайнёры да нас, каб пераадпачыць у цяньку пад клёнам, як абед у іх быў. Машканы Сен. Параўн. перадохнуць. ПЕРАБАБІЦЬ зак. Перахрысціць. Перабабілі дзіця ў царкве. Верамееўшчына Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶