Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БРАЖАЛКА ж. Злёгку падкіслае малако. Сын мой вельмі бражалкулюбіць. Заазер'еПол. БРАЖКА ж., неадабр. Благая кампанія. Мой сын, скончьіўшы школу, папаўу бражку. Цясты В.-Дзв. БРАЗГАВОШЦЬ незак. Гаварыць абы-што, балбатаць. Бразгаволіш ты пустое. Урбаны Брасл. Параўн. бдутаць БРАЗДЬІ толькі мн. Цёртая сырая бульба. Для драных бліноў маці нацёрла бразды. Муляры Паст. БРАЙМУТ м., асудж. Прайдоха, прайдзісвет. Ён такі браймут - з вады вылезе i не замочыцца. Тумілавічы Докш. БРАМА1 ж., абрад. У вясельным абрадзе перашкода на шляху маладых з пачастункам дзеля таго, каб маладыя заплацілі грошы. Ужо которую суботу на натай вуліцы рыхтуюцъ брамы. Мілашкі Брасл. Мы любілі брамы ставіць на свадзьбах. Таўкіні Шарк. БРАМА2 ж. Звязка табачнага лісця. Сёлета вялгкую браму табаку сабраў. Onca Брасл. БРАНЗАВАЦЬ незак. Выказваць абурэнне каму-н., лаяць за дрэнны ўчынак. Бацька бранзавсіў яго, аднак што з распусніка возьмет? Якім быў - такім застаўся. Празарокі Глыб. БРАШУШ мн. Завушніцы. Начапіла бранзулі i хутчэй на танцы паляцела. Тупічына Шарк. БРАСЛАЎЕ н. г. Браслаў. А Ганка ўчора ў Браслаўе паехала. Ахрэмаўцы Брасл. БРАТАВАЯ, БРАТОЎКА, БРАЦІХА ж. Браціха (братавая); жонка брата. 3 братавби мы вельмі дружылі. Жарцы Леп. Учора ў госці прыехала братоўка. Лучайка Глыб. Братоўка ў мяне спрытная. Домжарыцы Леп. У мяне такая добрая братбука, як родная сястра! Міёры. Яна мне братоўкай прыходзіцца. Малая Вядрэнь Чаш. Пайшоў проз поле, каб зайсці да сваёй браціхі. Сасновая Докш. Пашоў к маёй брацгхе. Камень Леп. БРАТВАН м. Бляха для сушкі яблыкаў у печы. Я яблыкі сушу на братване ў печы. Зямцы Шум. Параўн. бляшка. БРАТКА ж., бат. Трава. На аблозе сохнець братка, якую мы з дзедам учора скасілі. Хай сохнець, пагода стаіць добрая. Слабодка Гар. БРАТОУКА гл. БРАТАВАЯ БРАХАЦЦА, БРЕХАЦЦА, БРГХАЦЦА незак. Сварыцца, лаяцца. Нашы суседкі брэшуцца ўжо тры дні. Зоськава Арш. Во людзі пайтлі: брэшуцца штодзень, калі не пабрэшуцца, то i дзет добра не пройдзе. Косарава Глыб. Хопіць брахацца, дарослыя ж людзі ўжо! Савенічы Сен. Надумала, што зноў суседзі брэшуцца. Гаршчэўшчына Тал. Су сед з суседкаю брёшуцца амаль кожны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бдўтаць, бранзўлі, братавбй, братбўка, брашўш, заазерепол
3 👁
 ◀  / 305  ▶